Беларускія тураператары прыпыняюць продаж тураў у Чарнагорыю, Балгарыю і Албанію
На 29 і 30 мая адмененыя рэйсы авіякампаніі «Белавія» па маршруце Мінск — Ціват — Мінск, паведамляе тэлеграм-канал «Чарнагорыя — навіны». Беларускія турысты чакаюць інфармацыю аб вывазных рэйсах з Чарнагорыі.
«Алатан Тур» пацвердзіў, што продаж пакетаў у Балгарыю і Албанію таксама прыпынены, паведамляе Tut.by у сваім тэлеграм-канале.
У Travel House адказалі наступнае: «Чакаем афіцыйнай інфармацыі ад тураператараў і «Белавіі», пакуль адмененыя рэйсы толькі ў Балгарыю, Албанію і Чарнагорыю. Калі маршруты аблёту будуць распрацаваныя, то туры адбудуцца».
Нагадаем, што ў выніку інцыдэнту з самалётам Ryanair еўрапейскія краіны ўводзяць забарону на палёт беларускіх авіякампаній. Сёння таксама стала вядома, што з 29 мая закрывае паветраную прастору Украіна. Гэта тычыцца і транзітных палётаў.
Каментары