Усяго патроху

У Японіі паспяхова дзейнічае каманда бабуль-чырлідарак

Кажуць, яны не менш энергічныя, чым падлеткі.

На першы погляд, японская каманда чырлідарак «Пом Пом» падобная да іншых такіх калектываў, у якіх удзельнічаюць маладыя дзяўчаты. Але на самой справе ў гэты калектыў бяруць толькі жанчын, не малодшых за 55 год.

У 2019 годзе сярэдні ўзрост 24 удзельніц «Пом Пом» складаў 72 гады. Пасля пачатку пандэміі колькасць каманды знізілася да 17 чалавек, піша inews.co.uk.

Каб трапіць у каманду, жанчынам трэба прайсці праслухоўванне, быць гатовымі ўдзельнічаць у штотыднёвых трэніроўках і наведваць спаборніцтвы ў розных краінах свету. Калі «Пом Пом» толькі была створаная, яна складалася з пяці жанчын, але потым папулярнасць каманды пачала расці.

Пры гэтым не ўсе японцы добра ставяцца да чырлідарак сталага ўзросту. Шмат у чым гэта звязана з іх адзеннем для выступленняў — каманда аддае перавагу плісіраваным міні-спадніцам і бліскучым пампонам. Японскія традыцыі патрабуюць, каб людзі вялі сябе так, як гэта прынята ў іх узросце, таму сталыя чырлідаркі часам чуюць у свой адрас адмоўныя каментары.

Тым не менш, японскія ўлады нават узгадваюць каманду ў спецыяльных брашурах пра актыўнасць сталых людзей. Для Японіі пытанне актыўнасці старэйшага пакалення вельмі важнае, бо ажно каля 29% жыхароў краіны дасягнулі ўзросту 65 гадоў. Па падліках, праз 15 год яны будуць складаць траціну насельніцтва.

Японцы ў гадах надаюць увагу і іншым відам актыўнасці. Сярод іх ёсць шпацыры, гімнастыка тайсо, то-бок простыя фізічныя практыкаванні, накіраваныя ў тым ліку на расцяжку, і гейтбол — камандны спорт на аснове кракета.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў1

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў46

Трубач Цім Суладзэ пахудзеў на 40 кг — вось што для гэтага спатрэбілася15

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць