Грамадства

«Францішак прасіў, каб тата з намі пайшоў на вуліцу». Севярынец у турме сустрэўся з жонкай і сынам

25 мая старшыня аргкамітэта БХД быў асуджаны на 7 гадоў зняволення па абвінавачанні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. Пасля суда Вользе далі 2 гадзіны на спатканне з мужам — сустрэчу праз шкло з размовай праз тэлефон. На спатканне Вольга ўзяла 3-гадовага сына Францішка, якога Павел не бачыў з 7 чэрвеня мінулага года, калі яго затрымалі пасля мітынгу ля Камароўскага рынку, піша Радыё Свабода.

Фота Радыё Свабода

Паводле Вольгі Севярынец, яны з мужам не гаварылі аб прысудзе і працэсе, а засяродзіліся на агульных сямейных справах.

«Францішак ужо добра гаворыць, і яны з Паўлам размаўлялі праз трубку. Сын рэагаваў, адказваў, усміхаўся і потым вельмі прасіў тату, каб ён з намі пайшоў на вуліцу пагуляць. Але неяк яму патлумачылі, што сёння не атрымаецца», — сумна ўспамінае Вольга.

Што казаў Павел Францішку, Вольга не чула, але пра некаторыя рэчы цяпер можа здагадацца.

«Раптам Францішак з прагулкі прынёс мне кветкі. Пытаюся, хто цябе навучыў, дык ён кажа, што тата. То-бок гэта Павал навучыў яго дарыць маме кветкі», — смяецца Вольга.

Паводле Вольгі, наведванне магілёўскай турмы стала для іх сына і праблемным досведам.

«Пачаў гуляць у турму. Да нас заходзіць суседка, дык зачыняе за ёй дзверы і кажа: «Усё, ты ў турме». Не ведаю, што з гэтым рабіць», — дзеліцца Вольга Севярынец.

Пра настрой Паўла Вольга кажа гэтак:

«Ён унутрана сабраны, спакойны. Сказала б, што частка яго ўжо жыве ў турме, мяркую, абдумвае тое, што там будзе. Але застаецца па-ранейшаму духоўна моцным, як крэмень. Перадаваў усім, хто яго падтрымлівае, вялікі дзякуй», — паведаміла Вольга Севярынец пра сустрэчу.

Чытайце таксама:

«Бог абудзіў Беларусь не для таго, каб яна зноў заснула. Размаўляй па-беларуску, чытай і ведай сваю гісторыю». Зварот Паўла Севярынца перад судом

Да сямі гадоў: вынесены прысуд Севярынцу і актывістам «Еўрапейскай Беларусі». У судзе яны скандавалі «Верым! Можам! Пераможам!»

Мама Севярынца: «Настолькі я зарадзілася энергіяй ад таго, як сын выглядаў, як кіраваў. Паша ёсць Паша»

«Убачыў, што ў мяне пабегла сляза, і пачаў супакойваць» — Ганна Севярынец пра сваё першае за год спатканне з братам Паўлам

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць