Улада

Зяленскі: На беларуска-расійскіх вучэннях будзе адпрацоўвацца сцэнар захопу Кіева і Адэсы

Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў у інтэрв'ю Agence France-Presse, Reuters ды Associated Press.

president.gov.ua

Пра вучэнні «Захад-2021» Зяленскі згадаў, адказваючы на пытанне замежных журналістаў аб прычынах вайсковай эскалацыі каля ўкраінскіх межаў вясной і настойванні Расіі на вядзенні прамых перамоваў Украіны з прадстаўнікамі так званых «народных рэспублік».

«Вяртаючыся да Расіі, яны кажуць: «Мы тут пры чым? Вы размаўляйце з гэтымі таварышамі з «ДНР/ЛНР». Тады пытанне: а «Захад-2021» [сумесныя вайсковыя вучэнні Расіі і Беларусі], вучэнні, якія вы будзеце весці — не ЛДНР, не АРДЛА, гэта ж вы [Расія] праводзіце. Тады скажыце мне, а чаму тут — па той інфармацыі, якую мы атрымліваем — адпрацоўваюцца варыянты магчымага захопу Кіева, Адэсы, Харкава? Проста здзіўляешся, як можна вось так казаць адно, а рабіць іншае», — сказаў Зяленскі.

— Цяпер сітуацыя больш-менш спакойная, як мы адсюль бачым. Не чакаеце нейкую эскалацыю у найбліжэйшы час? І калі?

— На вялікі жаль, мы павінны чакаць ускладненні і быць гатовымі да іх кожны дзень. Але я не лічу, што гэта будзе. Імавернасць правакацый ёсць, у прыватнасці, у сярэдзіне верасня, калі будзе «Захад-2021».

«І ўсё ж я лічу, што ў поўнамаштабнай вайне Расійская Федэрацыя не зацікаўленая», — дадаў Зяленскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць