Грамадства

Украінскія памежнікі: Колькасць затрыманай зброі на мяжы з Беларуссю зменшылася

Украінскія памежнікі за паўгода затрымалі на мяжы з Беларуссю 27 адзінак зброі, пры гэтым — ніводнай агнястрэльнай. Пра гэта паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны (ДПСУ).

У прыватнасці, з пачатку года на ўкраінска-беларускай мяжы Дзяржпамежслужба спынілі спробы незаконнай перавозкі праз мяжу 27 адзінак зброі, 12 адзінак паляўнічай, 13 — халоднай і па адной — газавай і пнеўматычнай.

За аналагічны перыяд мінулага года на ўкраінска-беларускай мяжы затрымалі на 6 адзінак зброі больш.

ДПСУ зазначае, што адпаведныя паказчыкі беларускага боку на сумежным участку мяжы яшчэ ніжэйшыя. Так, ДПСУ і Дзяржпамежкамітэт Беларусі штомесяц абменьваюцца статыстыкай. Паводле звестак беларускага боку, за 5 месяцаў года ўсяго на ўезд і выезд яны затрымалі на мяжы з Украінай толькі 4 адзінкі зброі і 10 боепрыпасаў, усе ў пунктах пропуску. А падчас прапрацоўкі сумесных справаздач па выніках 2020 года памежнікі Беларусі адзначалі памяншэнне ў справаздачным перыядзе ў 6,9 разу колькасці выяўленай зброі на мяжы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі23

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзерватываў, назапашаных для спартсменаў на Алімпіядзе ў Італіі, хапіла на тры дні4

«У рускай мове няма такога імя». Беларус змагаецца з ЗАГСам, каб не змяняць дачцэ імя ў пашпарце42

«Вялікая малайчына, мы вельмі задаволеныя». Домрачава пра выступ дачкі на «Снежным снайперы»2

Лукашэнка сказаў, што Хрэнін будзе ў маі здаваць нарматывы11

У Гродне зноў заўважылі ажыятаж на рацэ. Што так прыцягвае дзясяткі чалавек?

Стурла Хольм Легрэйд выбачыўся перад былой дзяўчынай за аповед пра здраду

Ёханэс Клэба выйграў восьмы залаты медаль. Ён стаў разам з вялікімі2

77‑гадовы кіроўца электраскутара трапіў пад аўтамабіль у Мінску

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі23

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць