Грамадства

Хто такі Дзмітрый Сасноўскі, якога абвінавачваюць у замаху на Азаронка? Падрабязнасці

2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка распавёў аб спробе забойства журналіста СТБ Рыгора Азаронка. Маўляў, спробу ажыццявілі мінулай ноччу, Азаронак адбіўся. Пазней па тэлебачанні паказалі кадры нападу на прапагандыста (праўда, у белы дзень і на вуліцы). Назвалі і паказалі падазраванага — нехта Дзмітрый Сасноўскі. «Наша Ніва» высветліла, хто гэты чалавек.

Сасноўскаму 31 год. Ён ураджэнец Ліды. Вучыўся ў родным горадзе, пасля некаторы час у адным з мінскіх універсітэтаў, але ўрэшце вучобу кінуў. Вярнуўся ў Ліду, дзе і жыў да нядаўніх падзей. Ажаніўся, мае 6-гадовага сына.

Сасноўскі нейкі час працаваў электрамантажнікам, але апошнія паўгода — таксістам. 

Увесь тыдзень перад «замахам» Дзмітрый быў з сям’ёй, нікуды не з’язджаў. На выходных ездзілі на лецішча, пасля з панядзелка Сасноўскі займаўся хатнімі справамі: вадзіў сына да цырульніка, да лагапеда. У чацвер, 1 ліпеня, Сасноўскі таксама быў дома, прыглядваў за сынам. Жонка працуе майстрам па манікюры, працуе з дома. Яна таксама была ў кватэры, прымала кліентаў. 

Раптам Дзмітрый выйшаў з кватэры, сеў у машыну і з’ехаў, ні слова не сказаўшы жонцы. Пазней даслаў ёй кароткае паведамленне: «Паехаў па працы, буду заўтра».

Па словах блізкіх, гэта была не вельмі тыповая сітуацыя. Увечары жонка званіла яму, Дзмітрый не здымаў слухаўку. На наступны дзень, 2 ліпеня, яго тэлефон увогуле быў выключаны. 

2 ліпеня сваякі Дзмітрыя чакалі, што ён прыедзе і растлумачыць свае паводзіны. Але замест яго каля 18-й ці 19-й гадзіны прыехалі сілавікі: спачатку правялі ператрус у кватэры бацькоў Дзмітрыя, пасля ў кватэры, дзе жыў ён з жонкай і сынам. 

Цяпер Сасноўскі пад вартай. Па якім артыкуле яго абвінавачваюць і ўвогуле што канкрэтна ставяць у віну, сям’я не ведае. Кажуць, што нават адваката яшчэ не нанялі: «Пакуль у яго дзяжурны адвакат, прозвішча не памятаем».

«Наша Ніва» звязалася з жонкай Сасноўскага. Відэа з «замахам на Азаронка» яна ўжо бачыла.

«Я не ведаю, што дакладна там адбылося і якім чынам. Магу толькі будаваць тэорыі і версіі. Адна з іх: магчыма, мужа недзе затрымалі, а пасля ўжо прыдумалі гэтую ўсю фігню? Можа, сказалі мужу: рабі, што скажуць, каб менш атрымаць,? Гэта, канечне, толькі мае гіпотэзы, — кажа Ксенія. — Але я ж ведаю свайго мужа. Каб ён — дапусцім! — ішоў на такую справу, то гэта дакладна быў бы не белы дзень. Які адэкватны чалавек будзе выкрадаць кагосьці пасярод дня?! І паходка — я ж ведаю яго паходку. Рухаўся б ён таксама па-іншаму».

Прозвішчы затрыманых, якія назваў Лукашэнка (Гулевіч, Глотаў, Гаспадароў і Ашурак), жонцы нічога не кажуць. Яна такіх людзей не ведае. Як не ведае і таямнічага «падзельніка» з пісталетам, якога паказалі ў відэароліку, але ж не прадэманстравалі яго твар. 

Машына на відэа таксама не тая, на якой з’язджаў Сасноўскі. Дзе цяпер іх аўтамабіль, жонка Дзмітрыя не ведае.

Сасноўскага затрымлівалі ў жніўні 2020, напярэдадні выбараў. Падазравалі, што расклейваў улёткі, пратрымалі трое сутак, але пасля адпусцілі — нават без штрафа.

«Ён сядзеў у нейкіх чатах, так, актыўна. Але са мной стараўся такія тэмы не абмяркоўваць. З кім ён там перапісваўся — я не ведаю. Можа перастрахоўваўся, каб пасля да мяне пытанняў не было? Але ж я не думаю, што муж быў гатовы да нейкіх рэзкіх дзеянняў. У мяне поўнае адмаўленне гэтай сітуацыі, якая адбылася. Бо каб нешта і рабілася — то рабілася б не так. Я думаю, што гэта нейкая падстава, можа, падставіў хтосьці з тых яго чатаў? Усё вельмі дзіўна.

Муж нават у войску не служыў, пісталет не ўмее трымаць, а тут раптам едзе на такую справу?

У мяне шмат пытанняў, — кажа жонка Дзмітрыя Сасноўскага. — Не ведаю, чаго цяпер чакаць. Разумею, што добра ўсё не скончыцца. Будзе нейкі прысуд».

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам29

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Усе навіны →
Усе навіны

Памілаваныя яшчэ 16 чалавек9

3 ліпеня будзе да +35°С, а на наступны дзень пахаладае2

«Вось убачыце. Праз некалькі тыдняў ці дзён». Намёкі Лукашэнкі пра нейкія крокі выразалі з тэкставай версіі яго прамовы14

«Ні ў якім разе я не рабіў заявы». Келаг зняпраўдзіў словы Лукашэнкі11

Купіў будынак пад рэстаран за 262 тысячы рублёў. Цяпер участак хочуць забраць, каб пабудаваць там… рэстаран5

«Тым, хто настальгуе па саўку, спадабаецца». Блогер пераначаваў у найгоршых гатэлях Беларусі і падзяліўся ўражаннямі11

Пракоп'еў: Знізьце ўзровень чаканняў. Я не бачу ніводнай аб'ектыўнай прычыны, каб наступала адліга14

Расіяніна затрымалі з 37 кілаграмамі наркотыкаў у Мінску2

Куды беларусы могуць лятаць без візы і без перасадак?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам29

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць