Усяго патроху99

Дзяўчынка ў Гродне памерла ад сезоннага грыпу

Раней паведамлялася, што экспэрты знайшлі ў памерлай дзяўчынкі вірус грыпу А/H1N1.

У сераду 9 ліпеня газета «Вечерний Гродно» паведаміла, што медэкспэрты знайшлі ў памерлай ў Гродна мінулым годзе дзяўчынкі вірус грыпу А/H1N1. Дзяўчынка згасла за два тыдні. Апошнія дні яна правяла ў рэанімацыі дзіцячай абласной бальніцы з дыягназам септычная форма сальманелёзу.

Вынікі судова-медычнай экспертызы сталі вядомыя днямі. Аддзел складаных экспэртызаў Упраўлення судова-медычных экспертызаў (Мінск) нібыта высветліў, што дзяўчынка памерла ад грыпу А/H1N1.

Як стала вядома, у Міністэрстве аховы здароўя пра гэты выпадак не ведалі. Пасля прачытання публікацыі ў «Вечернем Гродно» прадстаўнікі міністэрства звярнуліся з запытам да судмедэкспертаў.

9 ліпеня ў Міністэрстве аховы здароўя праверылі дакладнасць інфармацыі, апублікаванай у «ВГ», паведамляе БелаПАН. Як заявіла галоўны эпідэміёлаг, у артыкуле адбылася блытаніна. Паводле заключэння судмедэкспертаў, дзяўчынка сапраўды памерла ад вірусу грыпу А(H1N1), аднак гэта не так званы свіны грып, а сезонны. Паводле яе слоў, нягледзячы на аднолькавую назву — А(H1N1) — свіны грып і сезонны маюць розную генетычную прыроду. У верасні мінулага года вірусу свінога грыпу яшчэ не было ні ў Мексіцы, ні тым больш у Беларусі, падкрэсліла Карабан.

Як заявіў БелаПАН галоўны судова-медыцынскі эксперт Беларусі Юрый Гусакоў, у заключэнні экспертнай камісіі вірус H1N1 не фігуруе. Устаноўлена, што дзяўчынка хварэла сезонным вірусам грыпу тыпу А і памерла ад ускладнення гэтага захворвання — запалення лёгкіх. «Падтып грыпу не ўказваецца ў якасці прычыны смерці», — сказаў Гусакоў. Паводле яго слоў, для вызначэння вірусу свінога грыпу неабходна спецыяльная апаратура. Аднак у гэтым выпадку не было патрэбы яе ўжываць: дзяўчынка памерла ў верасні 2008 года, калі пра вірус свінога грыпу яшчэ не ведалі.

***

Вірус грыпа A(H1N1) упершыню быў зафіксаваны напрыканцы красавіка 2009 года ў Мексіцы і адразу ж атрымаў назву «месіканскага» (пазней назву змянілі на «свіны грып»). На дадзены момант агульная колькасць тых, хто захварэў грыпам «A» перавысіла 27 700 чалавек у 74 краінах свету, 141 выпадак скончыўся смерцю хворых, большасць летальных сыходаў зафіксаваныя ў Мескіцы — больш за сто выпадкаў.

Сярод хворых на грып A(H1N1) ёсць і грамадзянка Беларусі, якая стала жыве ў Італіі. 26 мая яна трапіла ў бальніцу Масквы. На той момант яна ажыццяўляла турыстычную паездку па ЗША, Чэхіі і Расіі. У суседніх з намі краінах таксама былі зафіксаваныя выпадкі захворвання — адзін у Польшчы, тры ў Расіі. Ва ўсіх выпадках грып быў завезены з ЗША.

12 чэрвеня 2009 Сусветная арганізацыя здароўя аб’явіла пра пачатак пандэміі «свінога грыпу».

Каментары9

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць