Кананічнае ўступленне на пасаду арцыбіскупа Юзафа Станеўскага адбудзецца ў канцы кастрычніка
Цырымонія кананічнага ўступлення на пасаду прызначанага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага адбудзецца ў суботу 23 кастрычніка

Адбудзецца гэта падчас урачыстай святой Імшы ў кафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску. Пачатак ў 11.00, паведамляе catholic.by.
Праз тыдзень пасля гэтага, 30 кастрычніка, адбудзецца інгрэс, або ўрачысты ўваход, Мітрапаліта Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў гістарычную магілёўскую кафедру Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Пачатак у 18.30.
Каментары