Улада

«Нацэльваюць сумежнікі: «Дайце, хай там якіх пяць тысяч набярэцца». Я кажу: «Таварыш генерал, на***». З'явіўся зліў з абмеркаваннем падрыхтоўкі да 9 жніўня

Група хакераў апублікавала ў сетцы аўдыязапіс, на якім галасы, падобныя да намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігара Падвойскага і першага намесніка начальніка УУС Мінаблвыканкама Віталя Казлова, абмяркоўваюць падрыхтоўку да 9 жніўня. З размовы вынікае, што былі ідэі даць людзям спачатку сабрацца. Але галасы абмяркоўваюць, што яны выступілі супраць.

«Там была высокая нарада. Магу меркаваць, што адзін з кірункаў надасць упэўненасці нам у тактыцы дзеянняў, — кажа першы голас, падобны на Ігара Падвойскага. — У тым, каб мы фізічна не саромеліся працаваць. Гэта я так думаю. Таму што мы тут мяняем, увогуле, баявыя парадкі. Я ўжо тут, бл***, перакройваю, нацэльваю.

У першую чаргу там вызваліў увесь АМАП з плошчаў. Зранку была нарада, камандуючы сюды прыязджаў, міністр быў, бл***. Усё аддаю войскам, а сам пераключаюся на выбарчыя камісіі, на тэрытарыяльныя. Потым на стэлу пераключаюся»

«А стэла, што ты выконваеш?» — пытаецца другі голас, падобны да Віталя Казлова.

«(…) Дзвесце чалавек сабралася — пачну адразу працаваць», — кажа першы голас,

«Ну, то-бок я таксама начальніку сказаў, пачынаюць збірацца — будзем працаваць, не*** чакаць, бл***», — адзначае другі.

«Там нацэльваюць сумежнікі, кажуць: «Ну, дайце, хай там якіх пяць тысяч набярэцца». Я кажу: «Таварыш генерал, на***, 200 чалавек сабраліся — і ўсё, пагналі. І будзем х****ць. Ну, і буду х****ць з выбарчых участкаў і таксама не саромецца», — адзначае першы голас.

«Я таксама. А войскі ў цябе будуць чыста па плошчах працаваць».

Голас Падвойскага: «Так. Зараз вось вызваліў 450 АМАПа і 650 зводных атрадаў. Раскідваю іх па выбарчых (участках — заўв. НН), дадаткова да тых сіл, каторыя ёсць. І 500 АМАПа яшчэ кідаю на стэлу».

Між тым, пакуль ніякіх афіцыйных каментароў наконт злітых у сетку аўдыязапісаў МУС не давала. Як толькі з'явяцца афіцыйныя каментары, мы іх абавязкова апублікуем.

***

Нагадаем, 9 жніўня 2020 года у адносінах да пратэстуючых, што выйшлі супраць фальсіфікацыі выбараў да стэлы, ужылі святлошумавыя гранаты, гумовыя кулі і слёзатачывы газ. Усяго ў гэты вечар і ноч было затрымана каля 3000 чалавек.

Ні адной крымінальнай справы за празмерны гвалт з боку сілавых структур заведзена так і не было.

Чытайце таксама:

«Міністр кажа, спагнанне з мяне, а Гамолу з пасады зняць». У новым зліве сілавікі абмяркоўваюць прэс-сакратарку МУС Вольгу Чамаданаву

Каментары

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам16

Віктар Бабарыка ў Бруселі прэзентаваў партыю «Разам» і расказаў пра тры важныя кірункі яе працы40

Як сёлета зменіцца Кастрычніцкі раён Мінска 

Зімовыя канікулы ў школьнікаў у наступным годзе будуць 17 дзён1

Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні

Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць