Улада

Лукашэнка: Самае сумнае — гэта Украіна. У нас адкрываецца новы, па-старому кажучы, фронт

Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы кіраўніцтва сілавога блока з дакладам аб становішчы на дзяржаўнай мяжы, піша БелТА.

БелТА

«Сітуацыя ў сумежных дзяржавах для нас неспрыяльная. Больш за тое, кіраўніцтва гэтых краін узяло курс на канфрантацыю з Беларуссю», — сказаў ён.

«Нам трэба разгледзець сітуацыю, якая складваецца на дзяржаўнай мяжы. Пры гэтым я прасіў бы вас не арыентавацца толькі на тое, што адбываецца з мігрантамі. Не трэба засяроджвацца толькі на гэтым пытанні. У нас вельмі сур'ёзныя іншыя, больш важныя праблемы. Праблемы, звязаныя з абаронай», — звярнуў увагу Лукашэнка.

Ён зазначыў, што ў Польшчы разгортваюць цэлыя карпусы ля межаў Беларусі. «Так у Польшчы, дзе ні разгарні, ясна, што гэта ж не супраць Германіі разгортваюцца гэтыя войскі. Прытым замежных дзяржаў, перш за ўсё ЗША. Мы бачым, як лезе Літва ў кожную шчыліну, каб паказаць сваю адданасць NATO і ЗША.

Але самае сумнае — гэта Украіна. У нас адкрываецца новы, па-старому кажучы, фронт. Мы бачым, што яны робяць. Мала таго, што туды пабеглі нашы збеглыя, — там ствараюцца вучэбна-трэніровачныя лагеры ва ўсё большай колькасці, дзе навучаюць мэтанакіравана (і не толькі збеглых) рабоце па Беларусі, як кажуць спецслужбы», — заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ўжо нават самі ўкраінскія памежнікі выяўляюць тайнікі са зброяй ля мяжы з Беларуссю. «Калі гэтыя тайнікі для мерапрыемстваў на тэрыторыі Украіны, то іх не трэба цягнуць да нашай мяжы. Яны б схавалі дзе-небудзь у іншым месцы. Ясна, мы бачым прыкметы непрыстойных дзеянняў у дачыненні да Беларусі. Аб гэтым ужо нямала сказана», — заявіў Лукашэнка.

«Асаблівую ўвагу ўкраінскаму ўчастку — што мы там будзем рабіць. Вы бачыце, яны туды, на Украіну, цягнуць натаўскія войскі. Пад выглядам навучальных цэнтраў яны ствараюць фактычна базы. Базы Злучаныя Штаты ствараюць на Украіне. Зразумела, што нам трэба на гэта рэагаваць», — падкрэсліў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, гэтая тэматыка неаднаразова абмяркоўвалася на сустрэчах з Уладзімірам Пуціным. «Мы з прэзідэнтам Расіі праводзілі і праводзім кансультацыі па гэтым пытанні і дамовіліся, што там трэба прадпрымаць нейкія дзеянні.

У адваротным выпадку мы заўтра будзем мець прама на мяжы Беларусі і Расіі непрымальную для нас сітуацыю. Аж да размяшчэння ракет адпаведнай далёкасці. Мы на гэта не падпісваліся і дапусціць не можам», — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама назваў сітуацыю на польскай і літоўскай мяжы «гуманітарнай катастрофай»

«Гэта ж не справа, што людзі пакутуюць. Ну так, апранулі, накармілі іх, дровы адвезлі ім туды, палаткі нейкія перадалі. Але зімой яны замерзнуць. Гэта ж людзі, якія прыйшлі за тысячы кіламетраў з поўдня. Карацей, гуманітарная катастрофа на мяжы. Увялі надзвычайнае становішча суседзі і нікога туды не пускаюць. Каб ніхто не ведаў, як там паміраюць людзі».

Пуцін абмеркаваў з Радай бяспекі Расіі бяспеку Саюзнай дзяржавы. Затым стала вядома, што Лукашэнка паляцеў у Сочы

Услед за Лукашэнкам у Сочы паляцеў кіраўнік памежкамітэта Анатоль Лапо

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў14

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць бізнэс па дастаўцы VIP-сушы. Іх прывозяць у скрынках з чырвонага аксаміту1

Ёханэс Клэба стаў дзевяціразовым алімпійскім чэмпіёнам і ўстанавіў рэкорд

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю22

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх9

Калі трэба плаціць падатак з прызоў і сувеніраў, а калі не — тлумачыць падатковая

«Масква паказвае Лукашэнку, што ніякі Коля не будзе наступным прэзідэнтам Беларусі»22

Экс-міністра энергетыкі Украіны затрымалі пры спробе з'ехаць з краіны2

Беларусы атрымліваюць жыроўкі пасля студзеньскіх маразоў. Колькі за ацяпленне?4

Блогер Павел Спірын выехаў у Літву2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў14

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць