На БелАС запусцілі першы блок, ён не працаваў з сярэдзіны ліпеня
Першы энергаблок БелАЭС уключылі ў сетку. Адбылося гэта ў панядзелак, 4 кастрычніка, у 18.20, паведамляе Мінэнерга. Ён не працаваў з 12 ліпеня.
— Ідзе павышэнне электрычнай магутнасці турбагенератара. Цяпер яна складае 360 МВт, — паведамляе ведамства.
Там адзначылі, што ўключэнне энергаблока ў сетку праведзена ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхналагічнага рэгламенту бяспечнай эксплуатацыі без заўваг.
Нагадаем, 12 ліпеня блок быў экстранна адключаны ад сеткі з-за таго, што спрацавала аўтаматычная абарона генератара.
Як раней паведамлялі ў міністэрстве, у сувязі з прыпыненнем «правялі рэвізію абсталявання і тэхналагічных сістэм, арганізаваных для выяўлення прычын спрацоўвання аўтаматычнай сістэмы абароны генератара 12 ліпеня»: «выкананыя выпрабаванні выявілі неабходнасць замены аднаго з элементаў узбуджальніка турбагенератара. Праводзяцца адпаведныя работы з прыцягненнем спецыялістаў расейскага завода-вытворцы».
Таксама былі праведзены дадатковыя выпрабаванні і дыягностыка абсталявання і сістэм турбагенератара.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары