Грамадства

Генпракуратура адмовілася выдаваць Расіі «сведку Іеговы», якога на радзіме абвінавачваюць у экстрэмізме

Генеральная пракуратура Беларусі адмовілася выдаваць Расіі «сведку Іеговы» Алега Ланшакова, які прасіў аб палітычным прытулку.

Пра гэта «Медыязоне» распавялі ў прэс-службе арганізацыі.

Расіяніна адпусцілі з брэсцкага СІЗА №7, дзе ён правёў больш за два тыдні.

Ланшакова затрымалі 29 верасня і змясцілі ў СІЗА. Як адзначалі «Сведкі Іеговы», ад беларускіх сілавікоў верніку стала вядома, што ў Расіі ён праходзіць па крымінальнай справе аб арганізацыі экстрэмісцкай арганізацыі (частка 1 артыкула 282.2 КК РФ) і абвешчаны ў міждзяржаўны вышук.

З-за «рэлігійных рэпрэсій» у 2020 годзе Ланшакоў з'ехаў у Беларусь і жыў у Брэсце больш за год. Ён атрымаў від на жыхарства і прасіў аб палітычным прытулку.

«Сведкі Іеговы» адзначаюць, што хадайніцтва аб прытулку МУС Беларусі разгледзіць «у найбліжэйшыя тыдні».

У красавіку 2020 года Генпракуратура Беларусі адмовіла Расіі ў выдачы іегавіста Мікалая Махалічава. Яго затрымалі падчас падарожжа па Беларусі; у Расіі супраць Махалічава расследавалася крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 282.2 КК РФ (Удзел у экстрэмісцкай арганізацыі). Апынуўшыся ў віцебскім ізалятары, вернік, як і Ланшакоў, папрасіў палітычнага прытулку. Пасля адмовы ў выдачы Расіі яго вызвалілі з СІЗА.

Вясной 2017 года Вярхоўны суд Расіі прызнаў «Сведак Іеговы» экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў іх дзейнасць на тэрыторыі краіны.

Пасля гэтага па ўсёй Расіі сталі ўзбуджаць крымінальныя справы супраць адэптаў веравучэння, іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў забароненай экстрэмісцкай арганізацыі (артыкул 282.2 КК). «Сведкі Іеговы» рэгулярна паведамляюць пра збіццё адэптаў сілавікамі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць