Культура

У Беларусі заснавана ўласная кінематаграфічная прэмія: 13 намінацый

Прадстаўнікі кінапрэсы стварылі спецыялізаваную прэмію «Чырвоны верас». Яе мэта — вызначыць і ўзнагародзіць найлепшыя стужкі, створаныя беларускімі аўтарамі за апошнія два гады.

«Прэмія супольнасці беларускай кінакрытыкі мусіла нарадзіцца ў больш спрыяльны для нашага кіно час, але штуршком для яе заснавання сталі культурныя рэпрэсіі ў краіне. Ліквідацыя кампаній, якія садзейнічалі з'яўленню і папулярызацыі беларускага (незалежнага) кіно, змяненне выпрацаванай у папярэднія гады канцэпцыі Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» выносяць працу беларускіх кінематаграфістаў на абочыну культурных працэсаў», — гавораць заснавальнікі.

Супольны арганізацыйны склад прэміі складаецца з чатырох журналістаў: Ірэны Кацяловіч, Дар’і Амяльковіч, Максіма Карпіцкага і Тараса Тарналіцкага. Дызайн прэміі стварыў прадпрымальнік і рэжысёр Іван Маслюкоў.

Да падачы заявак у якасці прэтэндэнтаў на прэмію «Чырвоны верас» запрашаюцца аўтары каротка- і поўнаметражных ігравых, дакументальных і анімацыйных фільмаў, прэм’ера якіх адбылася з пачатка 2019 па канец 2020 года. Спасылкі на фільмы, дасланыя на конкурс, будуць выкарыстаныя выключна для прагляду сябрамі журы прэміі, а не для публічнага паказу.

Для ўдзелу неабходна запоўніць адмысловую форму.

Тэрмін падачы заявак да 21 лістапада ўключна.

Вырашаць лёс стужак будзе пашыраны склад журы, у які апроч сябраў аргкамітэту прэміі ўвайшлі вядомыя журналісты, кіназнаўцы, даследчыкі і блогеры, што займаюцца тэмай кіно: Максім Жбанкоў, Ігар Сукманаў, Ірына Дзям’янава, Андрэй Расінскі, Антон Каляга, Ульяна Будзік, Юры Кастузік, Галіна Шур, Вольга Раманава і іншыя. Усяго агулам 18 удзельнікаў, падрабязны спіс мы апублікуем пазней. Галасаванне будзе праходзіць анлайн пасля сканчэння прыёму заявак. Праца аргкамітэта ды сябраў журы прэміі адбываецца выключна на валанцёрскіх пачатках.

Галасаванне пройдзе па трынаццаці намінацыях:

• Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм,

• Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм,

• Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм,

• Найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм,

• Найлепшы анімацыйны фільм,

• Найлепшы рэжысёр,

• Найлепшы акцёр,

• Найлепшая актрыса,

• Найлепшая праца аператара,

• Найлепшы сцэнар,

• Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака-пастаноўшчыка),

• Найлепшае музычнае афармленне,

• Адкрыццё года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча15

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча15

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць