Грамадства

Палітвязня Мікіту Емяльянава змясцілі ў карцар на 20 сутак. Ён абвясціў галадоўку, якую трымае ўжо 14 дзён

Палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў з 11 кастрычніка ўтрымліваецца ў карцары. Адміністрацыя магілёўскай турмы №4, дзе Мікіта адбывае пакаранне, ужо двойчы пакарала яго 10 суткамі ў карцары за парушэнне правілаў унутранага распарадку. 

Акрамя гэтага, з 11 кастрыніка Мікіта абвясціў галадоўку на знак пратэсту з тым, што адміністрацыя турмы дагэтуль не арганізавала спатканне са святаром, хоць заяву на наведанне святара хлопец напісаў яшчэ летам.

Таксама ў турме палітвязню блакуюць ліставанне з Дзмітрыем Паліенкам і з іншымі людзьмі — яму наўпрост не перадаюць ад іх лісты. 

ёНагадаем, 22 верасня Емяльянаў выйшаў з ШІЗА пасля 42-сутачнага арышту. Тады на яго скалалі 6 пратаколаў.

19-гадовыя Мікіта Емяльянаў і Іван Комар былі затрыманыя яшчэ ў кастрычніку 2019 года. Па версіі следства, яны ў верасні таго года закідалі будынак Мінскага гарадскога суда лямпачкамі з фарбай, а потым кінулі «кактэйль Молатава» ў СІЗА на Валадарскага. Хлопцам далі па сем гадоў калоніі.

«Яго ідэалам быў Каліноўскі». Мама палітвязня Емяльянава расказала пра сына-анархіста і сваю працу ў міліцыі

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць