Грамадства

У 32 з 38 пранеслі муляжы зброі: міліцыя правяла маштабны эксперымент у ВНУ

Мінская міліцыя правяла маштабны эксперымент і высветліла: у многія ВНУ сілавікі ў цывільным спакойна траплялі ўнутр. Аб выніках пасяджэння Мінгарвыканкама па забеспячэнні бяспекі ў навучальных установах сталіцы распавяла ў сваім фэйсбуку прэс-сакратар урада Аляксандра Ісаева.

Як паведаміў першы намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Ігар Прышчэпскі, міліцыя правяла маніторынг сістэм уваходнага кантролю ва ўстановах адукацыі Мінска, перш за ўсё ў ВНУ і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Прычым нават у тых з іх, дзе ўсталяваныя турнікеты, працуюць відэакамеры, супрацоўнікам органаў (не ў форме) удавалася бесперашкодна не толькі трапляць унутр устаноў, але і праносіць з сабой муляжы агнястрэльнай зброі.

У 38 будынках ВНУ былі зробленыя такія спробы, у 32 з іх прадметы былі пранесеныя бесперашкодна. У тым ліку на 13 аб'ектах — макеты агнястрэльнай зброі.

«Можна хоць сто камер усталяваць і турнікетаў, але пакуль не выпрацаваны алгарытм, натрэніраваны персанал, эфекту не будзе, — падсумаваў Раман Галоўчанка. — Таму па ВНУ і ССНУ, якія ў найбольшай групе рызыкі, трэба паўторна адпрацаваць. Калі пасля падобных фактаў не будзе наведзены парадак — тады прабачце… Гэтага ніхто не зразумее».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення1

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

Стаў вядомы яшчэ адзін акаўнт у фэйсбуку, з якога беларускім актывістам пішуць супрацоўнікі КДБ6

Іран замініруе ўсе марскія шляхі ў Персідскім заліве ў выпадку наземнай аперацыі ЗША6

Колькі грошай возьмуць з літоўскіх перавозчыкаў за тое, што Лукашэнка не выпускаў іх фуры з Беларусі1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры15

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення1

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць