Грамадства

Абвастрэнне на польска-беларускай мяжы. Мігранты кідаюць камяні ў польскіх памежнікаў, тыя ўжылі газ і вадамёт АНЛАЙН 

У аўторак, дзявяты дзень міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы, сітуацыя зноў абвастрылася. Мігранты спрабавалі прарваць мяжу, польскі бок ужыў газ і вадамёт. 

15:27

Пакуль што канфлікт на мяжы сціх, мігранты адыйшлі ў свой намётавы лагер у памежнай зоне. 

А ў «Брузгах» стаіць адзінокая палатка.

15.15

14.45

Сітуацыя на КПП цяпер:

14.30. 

Яшчэ адзін скрыншот трансляцыі пагромаў у «Брузгах». Бачна, што на выхадзе з пункта пропуску стаялі беларускія сілавікі са шчытамі.

14.13

14.01. У «Брузгах» палякі круцяць рускамоўны зварот да беларускіх сілавікоў

Вось цытата:

«Позвольте им вернуться домой. Еще недавно рука об руку мы охраняли границу, а теперь вы так страшно поступаете по отношению к невинным людям. Неужели после всего этого вы сможете посмотреть в глаза своим женам и детям? Одумайтесь, пожалуйста. Беларусы, перестаньте, прошу вас. Не причиняйте боль этим людям».

13.49. Узброены беларускі сілавік трапіў на відэа — ён стаіць проста пасярод скаплення мігрантаў.

13.40. Нагадаем, што ў маі 2021 ў Беларусі прынялі новы закон аб масавых мерапрыемствах. У ім ёсць такі момант:

«Забараняецца асвятленне ў сродках масавай інфармацыі, глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт ці іншых інфармацыйных сетках у рэжыме рэальнага часу (у прамым эфіры) масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, у мэтах іх папулярызацыі або прапаганды.

На асобу, якая прысутнічае на масавым мерапрыемстве ў якасці журналіста сродку масавай інфармацыі, пры ажыццяўленні ім сваёй дзейнасці распаўсюджваюцца забароны, прадугледжаныя гэтым артыкулам. Такая асоба не мае права выступаць у якасці арганізатара або ўдзельніка масавага мерапрыемства».

Тым часам журналісты БТ вядуць прамы эфір масавага мерапрыемства, афіцыйны дазвол на якое наўрадці давалі: мігранцкіх пагромаў у памежным пункце Брузгі.

13:24. З польскага боку задзейнічаны чатыры вадамёты, перадае ТАСС. Мігранты праз іх адышлі ад польскіх загарод углыб беларускай тэрыторыі метраў на 50. На памежны пераход прыбыло ўзмацненне з ліку беларускіх сілавікоў, якія не ўмешваюцца ў тое, што адбываецца.

13:08. Беларускае тэлебачанне вядзе жывы эфір з мяжы. 

12:56. Анлайн-камера «Брузгоў» фіксуе, як па тэрыторыі пункта ходзяць людзі з палкамі і металічнымі прутамі. У звычайны час там нават фатаграфаваць забаронена. 

12:53. Міністэрства абароны Польшчы сцвярджае, што беларускія сілавікі забяспечылі мігрантаў светлашумавымі гранатамі, якія тыя кідалі ў польскіх жаўнераў.

12:44. Пры маўклівай згодзе беларускіх памежнікаў мігранты спрабуюць прарваць мяжу.

 

12:28

12:25

12:24

12:22

***

Ранкам 8 лістапада калона мігрантаў, каля 2000 чалавек, прыйшла на пункт пропуска «Брузгі», што на беларуска-польскай мяжы. Беларускія сілавікі адціснулі мігрантаў у лес.

Польскі бок абвінаваціў беларускія ўлады ў правакацыі, заявіўшы, што вялікія групы мігрантаў знаходзяцца пад поўным кантролем беларускіх спецслужбаў і арміі.

12 тысяч польскіх вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю былі прыведзены ў баявую гатоўнасць. Літва накіроўвала дадатковыя сілы да беларускай і польскай межаў.

Польшча закрыла рух праз памежны пераход у Кузніцы з 7:00 9 лістапада, аб'явіла надзвычайнае становішча.

Ранкам 15 лістапада мігранты нечакана пакінулі лес і арганізавалі новы лагер наўпрост на памежным пераходзе. Ноч яны правялі там. Беларускія памежнікі ім не перашкаджалі.

Учора паміж Лукашэнкам і Меркель адбылася тэлефонная размова. Вядома, што яна тычылася лёсу мігрантаў. Лукашэнка зрабіў прапанову па вырашэнні крызіса, Меркель, з ягоных словаў, павінна яе абмеркаваць з калегамі па ЕС і абвесціць рашэнне.

На памежным пераходзе каля Брузгоў сабраліся сотні мігрантаў, яны чакаюць, што іх прапусцяць у ЕС — хроніка панядзелка

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць