Грамадства

Польшча запланавала першую дэпартацыю мігрантаў і іх памагатых: спачатку вышлюць 20 чалавек

На гэтым тыдні Польшча плануе дэпартаваць 10 мігрантаў і 10 арганізатараў нелегальнага перасячэння мяжы. Пра гэта ў панядзелак паведаміла прэс-сакратар Памежнай варты Польшчы Ганна Міхальска.

Straż Graniczna

Па словах Міхальскай, цяпер у спецыяльных цэнтрах для мігрантаў знаходзяцца 1240 грамадзян Ірака, 716 з якіх звярнуліся па міжнародную абарону.

«На гэтым тыдні мы плануем дэпартаваць каля 20 чалавек, у асноўным грамадзян Ірака і Ірана, у тым ліку 10 арганізатараў незаконнага перасячэння мяжы. Краіна прызначэння, вядома, Ірак», — цытуе словы Ганны Міхальскай Dziennik Gazeta prawna.

На пытанне наконт таго, колькі будзе чартарных рэйсаў з замежнікамі і калі яны пачнуць вылятаць, яна адказала, што супрацоўнікі памежнай службы «хацелі б арганізаваць як мага больш такіх рэйсаў».

«Першы рэйс пакуль у планах, таму я не буду казаць дакладна, калі ён будзе, таму што тут гэта залежыць не толькі ад нас, але і ад Міністэрства замежных спраў, і ад іракскага боку, які павінен пагадзіцца прыняць сваіх грамадзян», — адзначыла яна.

«Мы жадаем, каб на першым рэйсе было каля 80 чалавек. Чаму толькі 80? Памятайце, што гэтыя людзі не лётаюць у адзіночку.

Яны лётаюць з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, ёсць і ахова памежнікаў. Калі група складаецца ў асноўным з мужчын, наша ахова павінна быць большай. Калі гэта сем’і, мы можам дазволіць сабе меншую ахову. Звычайна дактары таксама лётаюць», — патлумачыла прэс-сакратар памежнай службы Польшчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла8

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла8

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць