Грамадства

Праверка чутак. Ці сапраўды ў Мазыры звальняюць дзясяткі медсупрацоўнікаў, а рабіць анкааперацыі ўжо няма каму?

Па розных тэлеграм-каналах ходзяць чуткі, што з будучага года у Мазыры хочуць звольніць больш за 20 медыцынскіх супрацоўнікаў. Маўляў, можа дайсці да таго, што ў горадзе не будзе каму рабіць анкалагічныя аперацыі.

«Адміністрацыя Мазырскай бальніцы звольніць з новага года 23 супрацоўніка. Гаворка ідзе не толькі пра медработнікаў, але медыкаў таксама звольнілі.

Стала таксама вядома, што раней у Мазыры выконваліся некаторыя аперацыі анкалагічнага профілю, цяпер — не выконваюцца, бо рабіць гэтыя аперацыі няма каму. Пацыентаў прыходзіцца накіроўваць у Гомель, дзе вялікія чэргі на лячэнне, хоць раней маглі аперыраваць на месцы», — такое паведамленне гуляе па розных тэлеграм-каналах.

«Наша Ніва» звязалася з мясцовымі медыкамі, каб праверыць інфармацыю. І пакуль, выглядае, сітуацыя не настолькі крытычная, як апісваецца ў паведамленні.

«Так, шэрагі чысцяць. У бальніцы дакладна звольнілі некалькіх маладых урачоў. Але пакуль што анкааперацыі ў Мазыры праводзяць, і як мінімум некаторых дактароў, якіх, скажам так, раней прэсавалі за «палітыку», дагэтуль не чапалі, — расказаў нам адзін з ўрачоў. — Больш за тое, у Мазыры ёсць анкадыспансер. Дзіўна, што гаворка ў паведамленні ідзе пра анкааперацыі толькі ў бальніцы».

Ёсць і іншая інфармацыя, якую «Нашай Ніве» пацвердзілі крыніцы з тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання горада. Фактычна гэта мясцовая медадміністрацыя.

«Спіс так званых нядобранадзейных дактароў сапраўды існуе. Але пакуль вельмі рашучых дзеянняў па ім не было, бо рабіць анкааперацыі ў горадзе сапраўды могуць толькі лічаныя спецыялісты. І тыя працуюць у некалькі змен. Іх і цяпер не хапае. Звольніш кагосьці — ім будзе яшчэ цяжэй. Калі так пойдзе і далей, гісторыя пра тое, што ў Мазыры сапраўды не засталося анкаспецыялістаў, можа спраўдзіцца», — расказалі нашы крыніцы.

«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране48

Светабнаўляецца48

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Наступ Украіны на Поўдні: якія яго мэты і вынікі1

У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

Вось што будуюць на месцы старога мінскага анкацэнтра ў стылі савецкага мадэрнізму ФОТЫ3

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна8

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі9

Спыняе працу «Дом Брэсцкага бусла», які займаўся ратаваннем птушак4

У Гродзенскім заапарку паказалі, з якой лыжкі кормяць кракадзілавага каймана ВІДЭА3

«Белавія» паказала юбілейную ліўрэю на сваім самым вялікім самалёце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране48

Светабнаўляецца48

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць