Здароўе

Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу

Летась жыхарка Талачына амаль на месяц трапіла ў мясцовую бальніцу. Яе стан пагаршаўся, таму ёй экстранна зрабілі дзве аперацыі, аднак лепш не стала, таму жанчыну перавялі ў Віцебскую абласную бальніцу, затым — у бальніцу хуткай дапамогі Віцебска. Пасля выпіскі яна больш за тры тыдні была на бальнічным. Пацыентка звярнулася спачатку ў СК, а пасля ў суд — і выйграла справу.

Бальніца ў Талачыне. Фота Сяргея Гапона, ПРААН у Беларусі

Следчыя пачалі праверку па заяве жанчыны. Дзве судова-медыцынскія экспертызы паказалі, што дзеянні медыкаў па неасцярожнасці прывялі да цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Эксперты прыйшлі да высновы, што дактары перад правядзеннем аперацыі не зрабілі поўнае інструментальнае даследаванне, гэта прывяло да пашкоджання ўнутраных органаў, як вынік — адзін з іх давялося ампутаваць. 

Жанчына звярнулася і ў суд, яна патрабавала спагнаць з бальніцы 30 тысяч рублёў маральнай шкоды, каля 1200 рублёў маёмаснай шкоды (страты заробку і грошы, патрачаныя на лячэнне), 700 рублёў кампенсацыі за юрыдычную дапамогу.

Пацыентка выйграла працэс, але суд зменшыў сумы: бальніца заплаціць ёй 18 тысяч рублёў маральнай шкоды, каля 760 рублёў матэрыяльнай шкоды і каля 380 рублёў — за зварот па юрыдычную дапамогу. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць