Свет

На рэферэндуме аб незалежнасці Новай Каледоніі ад Францыі амаль усе прагаласавалі супраць

Выбаршчыкі французскай заморскай тэрыторыі Новая Каледонія ў Ціхім акіяне пераважнай большасцю галасоў выказаліся супраць незалежнасці на трэцім і апошнім рэферэндуме, які прайшоў пры нізкай яўцы. Больш за 96% жыхароў прагаласавалі за тое, каб заставацца ў складзе Францыі.

AFP

На папярэдніх двух рэферэндумах, у 2018 і 2020 гадах, праціўнікі незалежнасці перамаглі з меншай перавагай. Тры рэферэндумы былі прадугледжаныя пагадненнем 1988 года з рухам за незалежнасць астравоў, піша Бі-бі-сі.

Прыхільнікі незалежнасці прасілі адкласці цяперашняе галасаванне, заяўляючы, што пандэмія каранавіруса зрабіла немагчымай справядлівую кампанію, а таксама што карэнным жыхарам архіпелага, канакам, патрэбны час для аплаквання памерлых ад кавіду.

Не дабіўшыся пераносу рэферэндуму, сепаратысты заклікалі байкатаваць яго, што магло спрыяць зніжэнню яўкі — яна склала ўсяго 43,9%. Як паведамляе агенцтва «Франс Прэс», яго рэпарцёры назіралі асабліва нізкую яўку ў месцах кампактнага пражывання канакаў.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што «Францыя стала лепшай, паколькі Новая Каледонія вырашыла застацца яе часткай».

Не згадаўшы наўпрост пра байкот рэферэндуму, Макрон аднак прызнаў, што новакаледонскія выбаршчыкі «глыбока расколатыя», і выказаў спачуванні тым, хто страціў блізкіх.

«Вызваліўшыся ад бінарнага выбару паміж «так» і «не», мы павінны цяпер пабудаваць агульны праект, прызнаючы і паважаючы годнасць кожнага», — падкрэсліў у запісаным відэазвароце прэзідэнт Францыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў15

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі8

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў15

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць