Грамадства

Кіраўнік РРБ-банка Віталь Дранкевіч не прайшоў атэстацыю Нацбанка

Дранкевіч, паводле паведамлення тэлеграм-канала «Эканоміка па-беларуску», прызнаны «не адпаведным кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, якія прад'яўляюцца да пасады кіраўніка банка і нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі».

«Неадпаведнасць кваліфікацыі і патрабаванням» не замінала 39‑гадоваму Дранкевічу ўзначальваць банк амаль 6 гадоў, з сакавіка 2016 года.

Фота: sb.by

Ён мае 3 вышэйшыя адукацыі: юрыдычную, эканамічную і міжнародную (Executive Master of Business Administration), каля 20 гадоў агульнага стажу працы ў банкаўскай сферы. Быў неаднаразова ўганараваны як дзяржаўнымі ўзнагародамі, так і міжнароднымі бізнэс-прэміямі. У РРБ-банку працаваў з 2012 года.

Вясной і восенню гэтага года не прайшлі таксама атэстацыю Нацбанка трое топ-менеджараў «Альфабанка».

Чаму Нацбанк не атэстоўвае топ-менеджараў «Альфа-банка»? Тлумачаць крыніцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon22

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць