Грамадства

«Вясна» будзе вечна» — матэрыялы праваабаронцаў-вясноўцаў прызналі экстрэмісцкімі. Што для іх зменіцца?

29 снежня суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў экстрэміцкімі матэрыялы тэлеграм-канала «Вясна / Правы чалавека ў Беларусі». Праваабаронцы сачылі за вялікай колькасцю справаў і працэсаў, іх валанцёры заўсёды былі надзейнай крыніцай інфармацыі. Дык што цяпер — «Вясна» ўсё?

Юрыст «Вясны» Павел Сапелка перад судом даў кароткі каментарый «Нашай Ніве».

«Дакладна мы даведаемся, якія нашы сродкі камунікацыі з аўдыторыяй прызнаныя экстрэмісцкімі, калі будуць унесеныя змены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Але, спадзяюся, прызнанне нашай прадукцыі экстрэмісцкай не нашкодзіць валанцёрам і нашай працы. Бо валанцёры не займаюцца вырабам інфармацыйнай прадукцыі. Ну і будзем мяняць фармат назірання. Насамрэч, гэта ўжо мяняецца. 

Зразумела, што гэтая гісторыя з боку дзяржавы была заўсёды: закрывалі раты адвакатам, закрывалі раты СМІ. Я памятаю часы, калі я сам працаваў адвакатам: суд не так хвалявала, што ты скажаш на працэсе, колькі хвалявала тое, што ты скажаш пасля працэсу ў СМІ. Пасля яны пайшлі яшчэ далей, пачалі думаць, што будзе сказана на працэсе, бо прыйдуць журналісты і рэтранслююць гэта. 

Але дзейнасць мы не спынім, «Вясна» будзе вечна, — пасміхаецца Сапелка. — Пакуль няма прадпасылак для закрыцця. За апошні час мы не страцілі ніводнага накірунку дзейнасці, нават нягледзячы на тое, што частка з’ехала, частка засталася. Яшчэ калі пачаўся кавід, мы пачалі праяўляць гнуткасць, пачынаць працаваць па-новаму».

Чытайце таксама:

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць4

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць

Усе навіны →
Усе навіны

Пераможца сёлетняга «Еўрабачання» хоча, каб наступнае прайшло без удзелу Ізраіля10

Што з цэнамі і выбарам бульбы ў суседніх Польшчы і Літве7

Лукашэнка заклікаў новапрызначаных вертыкальшчыкаў чытаць тыктокі4

Беларуска ў Польшчы пазнаёмілася з аргенцінцам і паехала да яго на радзіму. Ён аказаўся сямейным тыранам3

У Барысаве паставяць арт-аб'ект па матывах герба горада1

У адным будынку — спа, супермаркет і бізнэс-апартаменты. У «Мінск-Свеце» пабудуюць незвычайны дом

Гендырэктара Бюро па транспартным страхаванні звольнілі з-за карупцыі

«Мы не дазволім Расіі ўбіць клін паміж намі». Мерц адправіў танкавую брыгаду бундэсвера ў Літву5

Рыхтуюцца змены па ўзносах у фонд сацабароны для ІП і самазанятых. Яны выглядаюць пазітыўнымі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць4

«Мы ўсе гасударавы людзі». Каранік на развітанне заявіў пра сваю вернападданасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць