Эканоміка

МАРГ працягнуў рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары яшчэ на тры месяцы

Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набывае моц з 1 студзеня. Ім абмяжоўваецца гранічны максімальны нарматыў рэнтабельнасці, які выкарыстоўваецца для вызначэння сумы прыбытку, якая падлягае ўключэнню ў адпускныя цэны.

Ён не павінен перавышаць узроўню рэнтабельнасці за студзень-лістапад 2021 года, або 10%, калі фактычны ўзровень рэнтабельнасці за названы перыяд склаў менш за 10%.

Пастановай таксама зацверджаныя максімальныя надбаўкі імпарцёра, а таксама максімальныя аптовыя і гандлёвыя надбаўкі з улікам аптовай надбаўкі. Яны абмежаваныя 15-30% у залежнасці ад тавару.

Пастанова набывае моц 1 студзеня 2022 года і дзейнічае на працягу 90 дзён.

Сярод тавараў, на якія будуць па-ранейшаму стрымліваць рост цэн, засталіся пшанічная мука, аўсянка, пярлоўка, многія віды хлеба, вермішэль, локшына, ялавічына і свініна (акрамя бескасцёвага мяса), куры, каўбасы, рыба, алей, многія малочныя прадукты, курыныя яйкі, яблыкі, рэпчатая цыбуля, буракі, морква, бульба, цукар, кашы для дзіцячага і дыетычнага харчавання, кансервы мясныя для дзіцячага і дыетычнага харчавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі правамерныя дзеянні міліцыі? На сайце калегіі адвакатаў спыталі пра «Гуканне вясны» ў Гомелі11

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць