Свет

Пятро Парашэнка вярнуўся ва Украіну

Былы прэзідэнт Украіны сёння а дзявятай раніцы (паводле мінскага часу) вылецеў з Варшавы ў Кіеў рэйсавым самалётам Wizzair. Ва Украіне яму пагражае арышт.

10:38

У аэрапорце «Жуляны» ў Парашэнкі забралі пашпарт. У гэты час да яго падышоў следчы і паспрабаваў уручыць позву ў суд.

У аэрапорце «Жуляны» пасля прылёту з Варшавы падчас праходжання пашпартнага кантролю ў былога прэзідэнта Украіны забралі пашпарт і не аддавалі каля 15 хвілін.

У гэты час да яго падышоў следчы і паспрабаваў уручыць позву ў суд. Пасля вяртання пашпарта Парашэнка звярнуўся да прыхільнікаў, якіх сабралася некалькі тысяч. 

10:02

Фота «Украінская праўда»

Ён прыляцеў у Кіеў а 10-й гадзіне ў Жуляны (9:00 па Кіеве), дзе яго ўжо чакаюць тысячы прыхільнікаў і палітычных паплечнікаў, піша Бі-бі-сі.

Фота Бі-бі-сі

Раней чакалася, што пятага прэзідэнта могуць затрымаць у аэрапорце адразу ж пасля вяртання ва Украіну па патрабаванні Службы бяспекі і Дзяржаўнага бюро расследаванняў.

Яго абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе і садзейнічанні дзейнасці тэрарыстычных арганізацый у 2014-2015 гадах, падчас пастаўкі энергетычнага вугалю з тэрыторыі самаабвешчаных «ДНР-ЛНР».

Амаль месяц праваахоўнікі праводзілі следчыя дзеянні ў дачыненні да Парашэнкі, які пакінуў Украіну 17 снежня, а суд нават арыштаваў яго маёмасць.

Паплечнікі Парашэнкі чакаюць, што праваахоўнікі могуць затрымаць яго і даставіць у суд для абрання меры стрымання. Бо следчыя маюць ордар на прымусовую дастаўку.

Пасяджэнне суда павінна адбыцца 17 студзеня — самі адвакаты прасілі прызначыць пасяджэнне на дзень вяртання. Пачатак пасяджэння запланаваны на 11 гадзін раніцы.

Парашэнка з жонкай Марынай у аэрапорце. Фота strana.ua

Каментары

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

Сына аўтара «Спутніка» прызналі ўдзельнікам экстрэмісцкага фармавання4

Паміж Мінскам і Масквой запусцяць начныя безупынныя «Ластаўкі»7

Беларусь вывела на арбіту два новыя спадарожнікі: што пра іх вядома

Маладая рысь трапіла ў капкан у Бабруйскім раёне, потым давялося рабіць аперацыю2

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы3

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць