Свет

Прэм'ер Новай Зеландыі адмяніла ўласнае вяселле. Прычына — кавідныя абмежаванні з-за дзевяці новых выпадкаў амікрона

Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн адклала на нявызначаны тэрмін вяселле са сваім партнёрам Кларкам Гейфардам, ад якога нарадзіла ў 2018-м дачку. Прычына — новыя абмежаванні, якія ўводзяцца ў краіне на фоне распаўсюду амікрона.

Фота nzherald.co.nz

Аб пераносе цырымоніі шлюбу палітык абвясціла падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай кавідным абмежаванням. Згодна з новаўвядзеннямі, з 24 студзеня ў краіне ўводзіцца так званы чырвоны ўзровень небяспекі, які прадугледжвае паўсюднае нашэнне масак, а таксама моцна абмяжоўвае колькасць сходаў у грамадскіх месцах.

У краіне зафіксавалі за дзень новыя дзевяць выпадкаў амікрону

На мерапрыемствах можна будзе збірацца ў колькасці не больш за 100 чалавек. Пры гэтым калі ў грамадзян няма сертыфікатаў аб вакцынацыі, ліміт гасцей скарачаецца да 25 чалавек, паведамляе New Zealand Herald.

На пытанне журналістаў, ці не шкада ёй пераносіць уласнае вяселле, Ардэрн адказала: «Такое жыццё. Я нічым не адрозніваюся ад тысяч іншых новазеландцаў, якія адчулі на сабе значна больш разбуральныя наступствы пандэміі, напрыклад, немагчымасць быць з блізкімі, якія цяжка хворыя. Гэта пераўзыходзіць любую журбу, якую я адчуваю».

Паводле звестак Універсітэта Джонса Хопкінса, з пачатку пандэміі ў Новай Зеландыі зарэгістраваныя 15,5 тысячы выпадкаў заражэння каранавірусам. Ад інфекцыі памерлі 52 чалавекі. У краіне зробленыя амаль дзевяць мільёнаў прышчэпак ад кавіду.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads4

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх28

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

У Венгрыі патлумачылі затрыманне супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка адмываннем грошай11

Жыхарку расійскага Тальяці прысудзілі да 14 гадоў. Размовы з ёй пра Украіну знаёмы на спатканнях запісаў на дыктафон і аднёс у ФСБ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads4

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць