Афіша

Кіно на выходныя

Кінафармат «4х4»

Кінафармат «4х4»

Прапанова.

(Proposition)

Аўстралія–Вялікабрытанія, 2005, каляровы, 104 хв.

Жанр: вэстэрн, крымінальная драма.

ХІХ стагодзьдзе. Аўстралійская пустыня. Банда братоў Бэрнзаў не дае спакою маленькаму гарадку. Шэрыф Стэнлі прапануе Чарлзу Бэрнзу выбар: каб выратаваць ад шыбеніцы малодшага брата, ён мусіць застрэліць старшага…

Жорсткі й крывавы вэстэрн, экзыстэнцыйная аўстралійская драма з брытанскімі акторамі (Рычард Ўілсан, Гай Пірз).

Сцэнар да карціны Джона Гілката склаў яе кампазытар – Нік Кейв, слынны пясьняр рамантычных забойстваў.

Карціна – безумоўны дыямэнт у кінафармаце.

Куфар продкаў

Кыргызстан–Францыя–Расея–Нямеччына, 2005, каляровы, 104 хв.

Жанр: камэдыйная драма.

Пасьля стажыроўкі ў Парыжы Айдар вяртаецца ў родны аул зь нявестаю Ізабэль. Дзяўчына не разумее, чаму Айдар баіцца назваць усім яе як сваю нарачоную. А ў старым ауле, дзе за стагодзьдзі нічога не зьмянілася, рэй вядуць звычаі і старыя легенды. Каханьне Айдара і Ізабэль пад пагрозаю…

Аўтэнтычнае кіргіскае кіно.

Прыз Нурбэку Эгену за найлепшую замежную драму на кінафэсьце «Young Artists Awards 2006» у Лос-Анджэлесе.

Колькі ты кахаеш?

(Combien tu m’aimes?)

Францыя–Італія, 2005, каляровы, 95 хв.

Жанр: іранічная драма.

Франсуа пашэнціла ў лятарэі. Ён выйграў 2 міліёны эўра. Вязунчык адпраўляецца ў клюб, дзе шыкоўная італьянка гандлюе сваім целам. Франсуа прапануе прастытутцы быць зь ім, пакуль у яго ня скончацца грошы. Вось толькі ці спадабаецца гэта бандытам і сутэнэрам?

Тыповы сюжэт Бэртрана Бліе, хаця сёньня рэжысэр не на вяршыні посьпеху.

Аголеная Моніка Бэлючы ў ролі прастытуткі й Жэрар Дэпард’ё ў якасьці сутэнэра…

Кармэн з Каелічэ

(U-Carmen e-Khayelitsha)

Паўднёва-Афрыканская рэспубліка, 2005, каляровы, 120 хв.

Жанр: драма.

Паводле аповесьці Праспэра Мэрымэ й аднайменнай опэры Жоржа Бізэ.

Англічанін Марк Дорнфард-Мэй перанёс дзеяньне опэры Бізэ ў найбяднейшы раён Кейптаўну – Каэлічэ. Опэра адмыслова была перакладзеная на мову афрыканскага племені коса, і ўсе акторы – чарнаскурыя.

Першы фільм з Паўднёыва-Афрыканскай рэспублікі на беларускіх экранах.

Галоўны прыз «Залаты мядзьведзь» Бэрлінскага кінафэсту.

Фільмы кінафармату «4х4» дэманструюцца ў менскіх кінатэатрах «Перамога», «Аўрора», «Мір», «Цэнтральны» з 20 па 23 ліпеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі68

Меркаванніабмяркоўвайце!68

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

«Паражэнне польскай дыпламатыі». Адсутнасць палякаў у Вашынгтоне прывяла да палітычнага скандалу ў Варшаве30

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

«Чужы: Зямля» — крытыкі расхвальваюць новы серыял па культавай кінафраншызе. А што насамрэч?4

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў2

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі68

Меркаванніабмяркоўвайце!68

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць