Грамадства

Палітзняволенаму, які ўжо адбывае паўтарагадавы тэрмін у калоніі, дадалі яшчэ паўгода за каментар 

Уладзіміра Ганчарова, палітвязня з Брэста, асуджанага па «карагоднай справе», асудзілі па яшчэ адным артыкуле і павялічылі тэрмін знаходжання ў калоніі, паведамляе reform.by.

Уладзімір Ганчароў раней быў прысуджаны да аднаго з паловай гадоў калоніі па «справе карагодаў» у Брэсце.

А 1 лютага суд Ленінскага раёна Магілёва прыгаварыў яго яшчэ да двух гадоў «хіміі».

Новую крымінальную справу на Уладзіміра Ганчарова завялі за каментар у тэлеграм-канале, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім. Ён быў скіраваны на адрас супрацоўніка ДПС ДАІ з Горак Юрыя Дзям'янавіча. Сваёй віны Ганчароў у судзе не прызнаў.

Шляхам частковага складання пакарання суддзя Аксана Ратнікава канчаткова прысудзіла мужчыну да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Нагадаем, што такім жа чынам, другі раз і за каментар, нядаўна асудзілі палітычную зняволеную Вольгу Класкоўскую, яна атрымала два з паловай гады калоніі.

Чытайце таксама:

«Пакінула суд са словамі «Жыве Беларусь». Для ўжо асуджанай Вольгі Класкоўскай пракурор папрасіў 2,5 года калоніі па новай справе

Да 1,5 гады калоніі: у Брэсце асудзілі чарговую партыю па «справе карагодаў»

Каментары

Цяпер чытаюць

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года3

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Вячаслаў Хадасоўскі2

«Стаўленне на найвышэйшым узроўні». Як былыя ўдзельнікі «СВА» адпачываюць у беларускіх санаторыях6

У Варшаве праходзіць развітанне з Мікітам Мелказёравым8

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года5

Нацбанк прэзентаваў квадратную, прамавугольную манету і манету дзіўнай формы1

«Не было ні гудзення, ні выбухаў». Сур’ёзныя нестыкоўкі ў версіі РФ пра атаку на рэзідэнцыю Пуціна11

На картках Беларусбанка могуць некарэктна адлюстроўвацца балансы

Аднойчы за Беларусь на Алімпіядзе выступаў Канстанцін Каліноўскі

У 2025 годзе ў Беларусі загінула 106 дзяцей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года3

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць