Грамадства

Да 1,5 гады калоніі: у Брэсце асудзілі чарговую партыю па «справе карагодаў»

Да 1,5 гады калоніі: у Брэсце асудзілі дзявятую і дзясятую партыю па «справе карагодаў», паведамляюць праваабаронцы.

У судзе Брэсцкага раёна 15 лістапада па «справе карагодаў» вынеслі прысуды адразу 15 берасцейцам. Іх усіх прызналі вінаватымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Нагадаем, 13 верасня мінулага года на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні «Муры» і «Тры чарапахі», танчылі. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам, а потым узбудзілі крымінальную справу. Сёння 15 чалавек (дзявятую і дзясятую партыю) асудзілі на тэрміны ад года «хатняй хіміі» да 1,5 гады калоніі.

Палітзняволеных Ганну Баран і Уладзіміра Ганчарова, якія ўтрымліваюцца пад вартай, асуджаныя да паўтары гады калоніі. Справу разглядала суддзя Кацярына Рамашка, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівалі Аляксей Бараноўскі і Вадзім Багатка. Гэта адна з самых масавых «палітычных справаў» у гісторыі Беларусі — прысуды вынесеныя ўжо 102 чалавекам.

Каму вынесены прысуды гэты раз?

15 лістапада былі асуджаныя па «справе карагодаў»:

  • Палітзняволеная Ганна Баран — 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму (з 14 кастрычніка пад вартай);
  • Аляксандр Вялічка, Вераніка Клімовіч, Вольга Гачынская, Святлана Якімовіч, Кацярына Ганчарова — 2 года «хатняй хіміі»,
  • палітзняволены Уладзімір Ганчароў — 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму (з 24 ліпеня пад вартай);
  • Сяргей Ярошкін, Павел Краўчук — 2,5 года «хіміі»;
  • Валянціна Корсак — 2,5 гады «хатняй хіміі»;
  • Сяргей Лапко, Цімур Ломпік, Аляксей Якімовіч — 2 гады «хіміі»;
  • Аляксандр і Таццяна Паўлючыкі — 1 год «хатняй хіміі».

Як піша брэсцкая «Вясна», гэтым разам судзілі адразу чатыры сямейныя пары: Паўлючыкаў, Якімавічаў, Гачынскіх і Ганчаровых. Аднак Руслана Гачынскага, якога пачалі судзіць у гэтай жа групе, працягнуць судзіць потым: яго справа вынесена ў асобную вытоврчасць па прычыне хваробы Руслана.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя

Першая калонка Фядуты: Гэта была расправа з пакаленнем, якое ўлада не спадзявалася прыручыць, а таму спрабавала зламаць14

Чаму за навагоднім сталом хочацца дэсерту, нават калі пераеў? Тлумачыць прафесар анатоміі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць