Грамадства

Мітрапаліт Веніямін параўнаў адносіны Расіі і Украіны з падзелам Германіі

Паралель з падзелам Германіі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, патрыяршы экзарх усёй Беларусі Веніямін правёў на сустрэчы з нямецкім паслом у Беларусі Манфрэдам Хутурэрам 3 лютага, паведамляе сайт church.by.

Падчас гутаркі, пры якой суразмоўцы абмеркавалі «бягучую сітуацыю ў свеце, міжканфесійныя адносіны, пытанні сацыяльнага служэння, а таксама шэраг іншых тэмаў», Веніямін палічыў патрэбным патлумачыць нямецкаму паслу, што, на ягоную думку, адбываецца ў расійскай-ўкраінскіх адносінах:

«Нашы краіны маюць агульныя гістарычныя і культурныя карані, сямейнае сваяцтва і адзіную веру. Мы памятаем, што ў гісторыі Германіі ў ХХ стагоддзі быў балючы перыяд падзелу на ўсходнюю і заходнюю часткі, які так цяжка перажываўся нямецкім народам. У цяперашні час важна, каб не ўзводзіліся падобныя сцены паміж славянскімі народамі».

Пасол Германіі таксама «падзяліўся сваім бачаннем працэсаў, якія адбываюцца ў Еўропе і сучасным свеце», але падрабязнасці ягонай пазіцыі не раскрываюцца. 

Каментары

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі84

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

Трагічная смерць мужа і выпрабаванне медыцынай: гісторыя беларускі ў Польшчы5

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай17

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

Серыял «Pluribus» — самы няправільны постапакаліпсіс ці нешта большае? Расказваем пра смелы мысленчы эксперымент на ТБ15

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі6

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?2

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі84

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць