Свет

Пандэмія пераходзіць у эндэмію. Еўрапейскія краіны пачалі здымаць кавідныя абмежаванні

Адразу некалькі еўрапейскіх краін скасоўваюць кавідныя абмежаванні. Некаторыя з іх робяць гэта на фоне рэкордных лічбаў па колькасці хворых.

Многія навукоўцы мяркуюць, што амікрон, больш заразны, але менш небяспечны для жыцця штам, перавёў пандэмію ў эндэмію. Гэта азначае, што з кавідам будуць не актыўна змагацца, а навучацца з ім жыць. Па-першае, штам мае меншую смяротнасць. Па-другое, у Заходняй Еўропе зараз вельмі высокі ўзровень вакцынацыі.

Людзі абароненыя ад цяжкага працякання хваробы прышчэпкамі і натуральным імунітэтам. Таму трэнд зараз такі: дзяржавы будуць паступова знімаць кавідныя абмежаванні.

Чытайце таксама: Ад пандэміі да эндэміі. Пасля амікрона дзяржавы мяняюць сваю стратэгію адносна кавіду

Многія еўрапейскія краіны лічаць, што патэнцыйны рост колькасці выпадкаў кавіду наўрад ці паставіць пад пагрозу іх сістэму аховы здароўя.

Чэхія аслабіла свае абмежаванні, дазволіўшы людзям наведваць грамадскія мерапрыемствы, бары і рэстараны без пашпартоў вакцынацыі.

Прэм'ер-міністр Чэхіі заявіў, што акрамя адмены пашпартоў вакцынацыі, урад яшчэ больш паслабіць абмежаванні ў лютым.

У Швецыі кавідныя абмежаванні скасаваныя з 9 лютага. Людзі змогуць хадзіць у рэстараны без любых абмежаванняў. У грамадскім транспарце можна будзе ездзіць без маскі.

Людзям дазволілі не абмяжоўваць сацыяльныя кантакты. Акрамя таго, краіна здымае абмежаванні на ўезд з краін ЕС.

Гэта рашэнне тлумачыцца высокім узроўнем вакцынацыі ў Швецыі. Яно таксама абгрунтавана тым, што менш людзей у краіне сур'ёзна хварэюць і трапляюць у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі. Акрамя таго, эксперты цяпер ведаюць больш пра карону.

Урад Даніі абвясціў, што краіна больш не лічыць COVID-19 «сацыяльна крытычным захворваннем» і адменіць свае абмежаванні.

Краіна прайшла крытычную фазу хваробы, лічаць ва ўрадзе.

У Нарвегіі абвясцілі, што краіна адмяняе кавідныя абмежаванні.

Ва ўрадзе адзначылі, што нават пры большай колькасці хворых, колькасць шпіталізаваных істотна падае. Акрамя таго, насельніцтва добра абароненае вакцынамі.

Адмянілі кавідныя пашпарты і ў суседняй Літве.

Мінздароўя краіны адзначае, што цяпер распаўсюджваецца амікрон, якім могуць захварэць як прышчэпленыя, так і непрышчэпленыя, таму значэнне кавідных пашпартоў знізілася.

Да новай стратэгіі пераходзіць і Брытанія. Прэм'ер-міністр Джонсан абвясціў, што мае намер зняць усе кавідныя абмежаванні ў Англіі ў канцы гэтага месяца. Абмежаванні таксама паслабяць у Шатландыі, Уэльсе і Паўночнай Ірландыі.

Пра змякчэнне правіл паведаміла і Польшча. Міністр аховы здароўя краіны Нядзельскі абвясціў аб скарачэнні перыяду ізаляцыі для хворых на карону, а таксама больш мяккія правілы каранціну. На яго думку, канец пандэміі COVID-19 ужо блізкі.

«Мы маем справу з пачаткам канца пандэміі. У лютым зніжэнне колькасці інфекцый павінна быць адносна вялікім», — заявіў міністр аховы здароўя Польшчы на прэс-канферэнцыі.

Каментары

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць