Свет

Аналена Бербак: Крызіс на мяжы Украіны трэба зваць не ўкраінскім, а расійскім

Міністр замежных спраў Германіі Аналена Бербок падчас выступу на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы заклікала ўдакладніць фармулёўку і называць крызіс ва Усходняй Еўропе «расійскім», а не «ўкраінскім», паведамляе Der Spiegel.

Аналена Бербак.

«Увод расійскіх войскаў — гэта зусім непрымальная пагроза. Не толькі па адносінах да Украіны, але і па адносінах да ўсіх нас і нашай архітэктуры бяспекі ў Еўропе. Таму гэты крызіс не з'яўляецца украінскім. Гэта расійскі крызіс», — заявіла Бербак.

Яна таксама заклікала Расію неадкладна адвесці свае войскі ад украінскіх межаў, у адваротным выпадку будуць уведзеныя «беспрэцэдэнтныя» санкцыі.

«Мы поўныя рашучасці ў дачыненні захадаў, якія рыхтуюцца на выпадак, калі Расія пачне дзеянні супраць Украіны. У выпадку інтэрвенцыі будуць уведзеныя беспрэцэдэнтныя санкцыі», — сказала міністарка і дадала, што гаворка ідзе пра палітычныя, фінансавыя і эканамічныя наступствы для Расіі.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што не хацела б такога развіцця падзей і пацвердзіла гатоўнасць да сур'ёзнага дыялогу з Масквой па пытаннях бяспекі і міру ў Еўропе. Яна адзначыла, што яны выступаюць за тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны, але дадала, што толькі краіна і перш за ўсё яе жыхары могуць вырашаць такое пытанне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста7

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» прадаецца двухузроўневы пентхаўс з цудоўным відам на горад4

«Архітэктурнае асвятленне і бетон». Новыя станцыі метро не будуць падобныя на папярэднія

Апытанне: 46% жыхароў Польшчы адчуваюць непрыязь да беларусаў43

Каліноўцы выпусцілі фільм з сапраўднымі кадрамі падрыхтоўкі да штурму7

Чалавек, які страляў у намесніка начальніка ГРУ ў Маскве, прыкінуўся дастаўшчыкам ежы11

З панядзелка зноў чакаюцца моцныя маразы

«Тэмпература была плюс 15 градусаў». Пад Віцебскам дзеці вучыліся ў халодных класах

Дзе беларусам глядзець Алімпіяду, бо не ўсё так добра5

Звольнілі начальніка магілёўскай турмы №41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста7

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць