Свет

Сітуацыя ва Украіне: сцісла расказваем, што вядома на гэты момант

Нягледзячы на масіраваную атаку расійскіх войскаў у розных рэгіёнах, Украіна мужна аказвае супраціў. Прыходзяць паведамленні аб стратах з боку Узброеных сілаў РФ, з’явіліся кадры ўзятых у палон салдат. Міжнародная супольнасць абяцае жорсткі адказ.

— Вайна пачалася а 5-й раніцы (паводле кіеўскага часу). Стрэлы і выбухі было чуваць пад Кіевам, у Харкаве, Марыупалі, Адэсе. Ва Украіне абвясцілі ваеннае становішча. У гарадах перыядычна чутныя сірэны. Для жыхароў уваход у метро стаў бясплатным — там хаваюцца ад абстрэлаў. На выездзе са сталіцы ўзніклі вялікія заторы.

— Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна разарвала дыпламатычныя адносіны з Расіяй. Напад РФ ён параўнаў з дзеяннямі Гітлера ў 1941 годзе. Ён запэўніў, што войскі краіны вядуць цяжкія баі, вораг нясе вялікія страты.

— Жорсткія баі адбыліся ў раёне Харкава, Марыупаля, Шчасця і Сумаў. Днём украінцы абвясцілі, што Расія страціла 7 самалётаў, 4 верталёты, больш за 10 адзінак браняванай тэхнікі і каля 100 чалавек асабовага складу. Некаторыя вайскоўцы з РФ былі ўзятыя ў палон.

— Мінабароны РФ у сваю чаргу паведамляе, што ў выніку расійскіх удараў выведзеныя са строю 74 наземныя аб'екты вайсковай інфраструктуры Украіны, падчас баявых дзеянняў здаліся 14 ваенаслужачых Украіны. Там прызналі, што страчаны расійскі Су-25, лётчык якога катапультаваўся.

— Рэгулярна з’яўляюцца паведамленні аб загінулых ваенных і цывільных грамадзянах. Так, у выніку абстрэлу шматкватэрнага дома ў Чугуеве Харкаўскай вобласці загінуў хлопчык. А пасля атакі на вайсковую часць у Адэскай вобласці — 18 чалавек. У Браварах — 6 загінулых. Паведамлялася, што з украінскага боку загінулі больш за 40 чалавек, дзясяткі параненых.

— Дзяржаўная пагранічная служба Украіны заяўляе, што расійскія войскі атакавалі краіну таксама з тэрыторыі Беларусі. Мяжу абстрэльваюць з артылерыі, цяжкай тэхнікі і стралковай зброі. Днём з’явілася інфармацыя Узброеных сіл Украіны, што з РБ былі выпушчаныя 4 балістычныя ракеты ў паўднёва-заходнім накірунку.

— Лукашэнка абвяргае, што беларускія войскі прымаюць удзел у нападзе на Украіну. Ён сцвярджае, што падчас апошняй сустрэчы ў Маскве асабіста прапанаваў Пуціну пакінуць некаторую колькасць узброеных сіл РФ на поўдні Беларусі.

— Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і заявіла, што стварае орган улады — пераходны кабінет. «Я буду выконваць абавязкі прадстаўніка беларускага народа і гаранта яго правоў і свабод да новых выбараў», — сказала яна.

— Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што мэтамі ваеннай аперацыі Расіі з'яўляюцца «дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны». Працягласць аперацыі «вызначыць прэзідэнт РФ».

— Усе памежныя пункты на мяжы Украіны і Беларусі прыпынілі працу на нявызначаны тэрмін. РБ закрывае частку паветранай прасторы для палётаў грамадзянскай авіяцыі.

— Вядомыя людзі з Расіі і Беларусі адрэагавалі на вайну. У прыватнасці, асудзілі напад на Украіну палітык Аляксей Навальны, спявак Валерый Меладзэ, пісьменнік Барыс Акунін, тэлевядучы Іван Ургант. Сярод беларусаў, якія выказаліся — тэлевядучы Дзяніс Дудзінскі, баскетбалістка Кацярына Сныціна, экс-генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі. Аналітык Сяргей Чалы выйшаў на пікет каля амбасады Расіі ў Польшчы з плакатам «Х*й вайне».

— Валютны рынак рэзка адрэагаваў на падзеі. Даляр вырас на 15,58 капейкі да 2,7977 беларускага рубоя. Гэта абсалютны рэкорд усіх часоў (папярэдні быў 2,6676). Еўра падаражэў на 14,3 капейкі да 3,1375 рубля.

— Міжнародная рэакцыя таксама не прымусіла сябе чакаць. Захад абяцае жорсткія санкцыі. Латвія і Чэхія адклікаюць паслоў з РФ. Польскія ўлады не выключаюць закрыцця межаў з Расіяй і Беларуссю. Бельгія прапануе спыніць выдачу візаў усім грамадзянам Расіі. У 19-00 (па кіеўскім часе) чакаецца зварот Джо Байдэна.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў16

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Натхнёныя «Аземпікам» фармкампаніі ўступілі ў гонку па распрацоўцы аналагаў для жывёл

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

У Маскве гарэў абаронны завод «Салют». Там вырабляюць рухавікі для баявых самалётаў8

Борыс Джонсан атрымаў узнагароду ад імя Святланы Ціханоўскай11

Хакерка з дапамогай штучнага інтэлекту публічна знішчыла «Tinder для неанацыстаў»32

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне29

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў16

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць