Грамадства

Палітвязню Іллю Міронаву, што напісаў 2500 лістоў зняволеным, не прапускаюць лісты з волі

Маці вязня Валянціна Міронава атрымала ліст ад сына, датаваны 3 сакавіка. Ілля піша, што апошні раз лісты з волі атрымліваў яшчэ ў лютым, піша «Новы час».

Ілля сам шмат каму піша, але адказаў не атрымлівае: «Бачу, нешта не тое». Частку лістоў, як вязню паведаміў аператыўны работнік, перадалі следчаму. Інфармацыі па справе таксама няма, Ілля нават не ведае, хто яго следчы.

Тэрмін утрымання вязня пад вартай працягнуты да 30 сакавіка

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў, які таксама вядомы тым, што напісаў больш за 2500 лістоў палітвязням, быў затрыманы 30 верасня па крымінальнай справе, заведзенай за каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

Ілля праходзіць па крымінальнай справе па артыкулах 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

У зняволенні ў Іллі рэзка пагоршылася здароўе. «Яму цяжка псіхалагічна, шмат праблем са здароўем, нават нейкія ўколы яму робяць, вялікія праблемы з вачыма», — распавядала маці вязня.

Чытайце таксама:

«Баюся, магу не датрываць да суда»: зняволены валанцёр Міронаў, што адправіў 2500 лістоў палітвязням, даслаў ліст адчаю

Каментары

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча2

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў5

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

Ці могуць іранскія ракеты пагражаць Парыжу, Берліну і Лондану?

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча2

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць