Палітзняволенай студэнтцы гістфака БДУ Анастасіі Вайтовіч прысудзілі тры гады абмежавання волі з накіраваннем ў ПУАТ — «хімію», піша «Вясна».

Суддзя Анастасія Ачалава прызнала дзяўчыну вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разгледзелі ў судзе Ленінскага раёна Мінска.
Вядома, што 20-гадовую дзяўчыну вінавацілі ва ўдзеле ў «счэпцы» на адной з акцый пратэсту 2020 года. У СІЗА да суда яна правяла амаль чатыры месяцы.
Каментары