Грамадства

Ксёндз-экстрэміст. Чаму святар з Пастаў тэрмінова з'ехаў з Беларусі

Ксёндз Анджэй Бульчак — пробашч парафіі Езуса Міласэрнага ў Паставах. За час свайго служэння ён збудаваў два касцёлы — у Чашніках і Паставах. Нядаўна ім зацікавіліся сілавікі.

Ксёндз Анджэй Бульчак. Фота: katolik.life

Падрабязнасці ад'езду ён расказаў у інтэрв’ю Вячаславу Барку, іншаму ксяндзу, які знаходзіцца ў эміграцыі.

Анджэй Бульчак, грамадзянін Польшчы, служыў у Беларусі 14 год.

29 сакавіка святар тэрмінова пакінуў Беларусь. На ксяндза Анджэя завялі адміністрацыйную справу за кароткае відэа, размешчанае на пачатку сакавіка на ютуб-канале, які разам з касцельнай моладдзю вёў святар.

У ролік з назвай «Ліст да полек і палякаў», у якім дзяўчына з Беларусі піша ліст палякам і тлумачыць, што людзі супраць вайны, бачнае лога «Белсат» і бела-чырвона-белыя сцягі. Гэта і стала падставай для завядзення адміністрацыйнай справы, якая так і не дайшла да суда — была адпраўленая на дапрацоўку.

«Калі ехалі з міліцыянерам у машыне, каб зрабіць арышт камп'ютара, я кажу яму: «Я да вас і ні да каго не маю ніякай крыўды і зла. Ведаю, што вы на сваёй працы, але можна і памяняць працу, каб жыць спакойна», — расказвае пра тыя падзеі ксёндз.

У сярэдзіне траўня павінен быў скончыцца дазвол на святарскае служэнне ксяндза Анджэя. У такіх умовах ён палічыў за лепшае з’ехаць з Беларусі, дзе прайшла палова яго святарскага жыцця. Таксама Анджэй Бульчак адзначыў, што не страчвае надзеі вярнуцца ў Паставы праз нейкі час.

«За вайной стаіць зло, Сатана, за дабром — Бог. Святар не можа стаяць на баку зла, вайны. Мы як святары не можам казаць: ай, мая хата з краю. Я надта моцна люблю беларусаў, Беларусь і касцёл, каб маўчаць. Не магу. Калі мы будзем маўчаць, і за словы будзем адказваць перад Богам, і за маўчанне таксама.

Не ваяваць з уладай, але ваяваць са злым духам, Сатаной, бо ён стаіць на баку вайны, а мы — слугі супакою, міру і згоды. Мы, ксяндзы, праваслаўныя святары, кожны хрысціянін — на баку дабра.

Папа Рымскі Ян Павел ІІ прыехаў у Польшчу, калі быў камунізм, і сказаў такія важныя словы: «Не бойцеся! Не бойцеся». Калі зразумеем сэнс гэтых слоў, дык не будзем баяцца, бо мы на баку дабра, а зло будзе крычаць, будзе нешта рабіць, але мы пераможам, бо Бог з намі».

Святары за кратамі — не сенсацыя для Беларусі: болей за паўтары гады знаходзіцца ў СІЗА праваслаўны айцец Сяргей Разановіч з Брэстчыны, да суда ў ізалятары знаходзіўся затрыманы за антываенны плакат грэка-каталіцкі святар Васіль Ягораў з Магілёва, затрыманы ксёндз з Лынтупаў Аляксандр Баран.

«Калі царква адмаўляецца падтрымліваць людзей у турмах, яна адварочваецца ад Хрыста». Шчырае інтэрв'ю з айцом Аляксандрам Шрамко

Архіепіскап Еўстрацій: Ідэі Пуціна — гэта не загадкавасць рускай душы, не варыянт нормы, а абсалютнае зло — такое ж, якім некалі быў нацызм

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў9

Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў Венеры няма такога спадарожніка як Месяц? Бо сутыкненне з іншай планетай пайшло не па сцэнары Зямлі1

Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»7

«Кааліцыя згодных» гатовая размясціць войскі ва Украіне пасля спынення агню6

Кныровіч лічыць, што «Новая Беларусь» была б здаровай, калі б прыйшлі Пазняк, Усаў, Кавалеўскі, Саннікаў, Цапкала і Радзіна26

Мірсалімава запатрабавала ад «Мінскай праўды» выбачыцца за паклёп Азаронка2

Расійскаму генералу пасля ўкраінскай атакі ампутавалі руку і нагу8

У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь21

Навумчык: Трамп пацісне руку Бяляцкаму, каб гэта заўважыў Нобелеўскі камітэт13

«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў9

Лукашэнка загадаў чыноўнікам павыводзіць з гатэляў прусакоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць