Свет

Міжнародным кампаніям, якія не адмовіліся ад працы ў Расіі, на 50% падымуць падаткі ва Украіне

Законапраект аб тым, што міжнародным кампаніям, якія працягваюць працаваць у РФ, на 50% падымуць падаткі ва Украіне, ужо прыняла за аснову Вярхоўная Рада, паведаміў кіраўнік камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях фінансаў, падатковай і мытнай палітыкі Даніла Гетманцаў.

Французская сетка гіпермаркетаў Aushan — адна з тых міжнародных кампаній, якая не хоча сыходзіць з расійскага рынку да апошняга 

Законапраект прадугледвае ўвядзенне каэфіцыента 1,5 да ставак падатку на прыбытак прадпрыемстваў, экалагічнага падатку, рэнты і падатку на маёмасць пры падаткаабкладанні ва Украіне міжнародных кампаній, падраздзяленні якіх працягваюць працаваць у Расіі.

Паводле слоў Данілы Гетманцава, гаворка ідзе пра законапраект №7232 «Аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс Украіны адносна падаткаабкладання суб'ектаў гаспадарання, звязаных эканамічнымі сувязямі з дзяржавай-агрэсарам».

Пад гэты закон, калі ён будзе прыняты, патрапяць такія міжнародныя кампаніі, як Metro, Auchan, Leroy Merlin і іншыя. Яны дагэтуль імкнуцца хоць часткова захаваць сваю прысутнасць у Расіі.

Увогуле ж такіх кампаній цяпер засталося не так шмат, асабліва з ліку тых, якія паходзяць з Захаду. За месяц вайны Расіі з Украінай большасць міжнародных брэндаў прыняла рашэнне аб прыпыненні працы на расійскім рынку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА2

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Вызваленыя беларускія палітвязні расказалі, якія пачуцці маюць пасля вызвалення3

МЗС Літвы: Еўрасаюз нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі11

Анжаліка Борыс: Пачобуту ніхто ніколі нічога не прапаноўваў за ўсе гэтыя гады8

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць20

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА2

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць