Музыка

«Ой у лузі червона калина». Галоўныя песні ўкраінскага змагання АЎДЫЯ

У вайны ва Украіне ёсць свой саўндтрэк. Адны песні былі напісаныя пад уплывам трагічных падзей, іншыя — раней, але атрымалі другое жыццё пасля расійскага ўварвання. Сабралі галоўныя хіты, якія ўжо ўвайшлі ў гісторыю.

Дысклэймер: У некаторых песнях ёсць нецэнзурная лексіка і абразы. Гэта непрывабны, але натуральны бок вайны.

PROBASS ∆ HARDI — «ДОБРОГО ВЕЧОРА» (WHERE ARE YOU FROM?)

Трэк з культавай фразай «Доброго вечора, ми з України» з'явіўся ў кастрычніку мінулага года. Яго стваральнікі — DJ ProBass (Арцём Ткачэнка) і DJ Hardi (Максім Макрэнка) з Краменчуга. Саму фразу ўзялі з інтэрв'ю Марка Галаневіча, вакаліста папулярнага ўкраінскага гурта «ДахаБраха».

Да вайны песня стала папулярнай у Тыктоку, а статус культавай набыла пасля ратацыі ў тэлемарафоне ўкраінскіх тэлеканалаў і ваенных відэазваротах кіраўніка Мікалаеўскай вобласці Віталя Кіма.

«Ён што, тую бомбу на ровары вязе?» Вялікая падборка мемаў і тыктокаў пра вайну ва Украіне

Макс Барскіх — «Буде весна»

Папулярны поп-спявак спачатку змагаўся на інфармацыйным фронце, забараніўшы выконваць і інакш выкарыстоўваць свае песні на тэрыторыі Расіі, а таксама запісваючы эмацыйныя звароты да сваіх калег з Расіі. 

На мінулым тыдні Барскіх апублікаваў фота ў вайсковай форме і заявіў, што далучыўся да УСУ.

Kalush Orchestra — Stefania

Песня, якая прадставіць Украіну на «Еўрабачанні», і стала саўндтрэкам тысяч тыкток-відэа пра гераізм украінцаў.

Stefania прысвечаная маці лірычнага героя і прыемным успамінам пра яе.

Kalush — «Додому»

Леташняя песня пра сум па родных мясцінах набыла новы сэнс пасля пачатку вайны: у каментарыях да відэа людзі пішуць, што слухаюць гэтую песню ў акопах ці ў вымушанай эміграцыі. І ўсе спадзяюцца, што хутка вернуцца дадому.

Сяргей Бабкін — «Я солдат» (2022)

Удзельнік 5'nizza праз 20 гадоў пераспяваў галоўны хіт гурта. Цяпер ён не пра страшную бессэнсоўнасць вайны, а пра гераічнае змаганне ўкраінцаў супраць Расіі.

«Беларусам будзе вельмі сорамна ды горка за тое, што яны не здолелі нічога зрабіць». Гутарка з музыкам Сяргеем Бабкіным

Тарас Баравок — «Байрактар»

Вайна ўзбагаціла ўкраінскую мову назвамі заходняга ўзбраення. У гонар амерыканскага супрацьтанкавага комплекса «Джавелін» нават называюць дзяцей.

А суперэфектыўным турэцкім беспілотнікам прысвячаюць песні.

Андрэй Хлыўнюк & The Kiffness — «Ой у лузi червона калина»

У першыя дні вайны лідар «Бумбокса», які далучыўся да тэрабароны, заспяваў вядомы марш сечавых стральцоў на пустой Сафійскай плошчы Кіева. 

Гэтая песня ў савецкі час была забароненая за яе радкі пра вызваленне братоў-украінцаў ад маскоўскіх кайданаў. Яе зноў сталі выконваць у канцы 1980-х.

Відэаблогер і дыджэй з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі The Kiffness зрабіў рэмікс на спеў Хлыўнюка. На пачатак красавіка ў яго больш за 5 мільёнаў праглядаў.

Спеў фронтмэна «Бумбокса» выкарысталі легендарныя Pink Floyd, каб запісаць свой першы з 1994 года сумесны трэк.

Хрысціна Салавей — «Українська лють»

Папулярная спявачка зрабіла сваю версію песні італьянскіх партызанаў. Другую хвалю папулярнасці набыла і іншая песня Хрысціны Салавей — «Тримай».

Руся — «Заручена» («Не стiй пiд вiкном»)

Песня 1989 года з першага поп-альбома на ўкраінскай мове спявачкі Русі стала саўндтрэкам для мемаў з расійскім палонным вайскоўцам Андрэем Разанцавым.

Фота стала мемам — на ім вайсковец выглядае малым і несамавітым, яму нават прыдумалі мянушку Чмоня. 

На відэа Разанцава ўстаўляюць у розныя жыццёвыя сітуацыі, часцей за ўсё пад песню Русі. Таксама тыктокеры апранаюцца «ў стылі Чмоні» і запісваюць такія ролікі.

Jockii Druce — «Шо ви браття»

Украінскі рэпер jockii druce праз сваю песню звярнуўся да ўкраінцаў. Калі каротка і без мацюкоў: украінцам, нягледзячы на ​​вайну, не варта засмучацца, а трэба ўзяць сябе ў рукі і таксама памятаць, што прыгажосць украінцаў — гэта галоўная сіла.

KAZKA — I am not OK 

У гурта KAZKA выйшла песня пра тое, праз што даводзіцца праходзіць цяпер украінцам у іх барацьбе з расійскімі захопнікамі.

Відэа пачынаецца з вою сірэн, які лунае па ўсёй краіне, таксама дэманструюцца кадры выбухаў і наступстваў ракетных удараў.

Travinskiy — «Душу й тіло»

Спявак Багдан Стравінскі пераасэнсаваў радкі гімна Украіны і зрабіў кранальны хіт.

MC PAPA — VOVA ї**sh їх Bl**d' 

Крык душы адыёзнага прэзідэнта футбольнага клуба «Інгулец» Аляксандра Паваразнюка, якім ён заклікае Уладзіміра Зяленскага біць ворагаў, быў пакладзены на электронную музыку. 

Некаторыя фразы Паваразнюка сталі народнымі.

«Один в каное» — «У мене немає дому»

Гэта галоўны хіт украінскага гурта, які праз тры гады пасля рэлізу зноў стаў вельмі актуальным. У кліпе хлопчык праз непаразуменне з бацькамі сыходзіць з дому, каб вандраваць са сваімі ўяўнымі сябрамі. Але нават у фантастычных істот ёсць свой дом, у які яны вяртаюцца, а ўсё падарожжа — гэта замкнёнае кола, якое рана ці позна зноў прыводзіць усіх дадому.

Бонус. Cypis — Putin

Польскі рэпер стаў вядомым дзякуючы песні пра наркотыкі, якая стала саўндтрэкам мема пра карову, якая танцуе. Пасля пачатку вайны ва Украіне Cypis запісаў песню, у якой выказаўся пра прэзідэнта Расіі. Тэкст прыводзіць не будзем.

KSLV — Disaster

У Тыктоку можна знайсці тысячы відэа працы Узброеных сіл Украіны пад гэты хіт сацсетак.

Біяграфія музыканта з'яўляецца таямніцай, нешта знайсці пра яго вельмі складана.

Demi Lovato — Cool for the Summer (TikTok Remix)

Яшчэ адзін хіт Тыктока. Пад гэтую песню Аляксей Арастовіч аб'яўляе аб адбоі паветранай трывогі, а Віталь Кім — танцуе пад словы «Все буде добре!».

Каб было зручна слухаць, сабралі ўсе песні ў адзін плэй-ліст. 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою1

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

Кавалеўскі патлумачыў, за які дыялог паміж грамадствам і ўладамі ён выступае13

Дуда прасвяціў Зяленскага адносна Валынскай трагедыі. Той пра яе не ведаў18

Вось як выглядае павалены бурай лес пад Магілёвам з вышыні птушынага палёту ФОТАФАКТ1

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА2

Ксенія Луцкіна: «Усё мы рабілі правільна, калі дагэтуль Лукашэнка і прапагандысты бясконца ўспамінаюць»5

Незвычайная кашуля Лукашэнкі — выраб беларускага легпрама ФОТА24

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га84

Берасцеец за дзевяць гадоў прыводзіў на генетычную экспертызу шасцярых дзяцей

«Маем адну важную зачэпку». Расследавальнікі працягваюць пошук Мельнікавай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою1

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць