Эканоміка

Біржа Пракапені забараніла расейцам гандляваць акцыямі і крыптавалютамі

Крыптабіржа Currency.com прыпыняе аперацыі для рэзідэнтаў Расіі. Стварэнне новых акаўнтаў для расейцаў было заблакавана яшчэ з пачатку вайны.

Фота: Pixabay

Прыпыненне аперацый будзе паэтапным. На вывад фіятных сродкаў і крыптавалют абмежаванні не паўплываюць — кліентам будзе аказана неабходная дапамога, вывесці сродкі яны змогуць у любы час.

«Расійскае ўварванне ва Украіну стала для народа Украіны жорсткім і трагічным. Мы катэгарычна асуджаем расійскую агрэсію. Мы падтрымліваем Украіну і ўсіх, хто выступае супраць гэтай жудаснай вайны. На жаль, пры такіх абставінах мы не можам працягваць абслугоўваць нашых расійскіх кліентаў. Мы паклапоцімся пра тое, каб яны атрымалі неабходную падтрымку ад нашых спецыялістаў для вываду актываў і вырашэння пытанняў, якія ўзнікаюць у выніку прыпынення аперацый», — сказаў Віталь Кедык, кіраўнік стратэгіі Currency.com.

Дадзенае рашэнне не закране кліентаў з іншых краін і рэгіёнаў, а таксама не адаб'ецца на глабальных аперацыях і ўстойлівасці працы сістэм крыптобіржі. Кампанія ў звычайным рэжыме працягне абслугоўваць глабальную кліенцкую базу праз сваю міжнародную сетку, якая ўключае офісы ў Лондане, Нью-Ёрку, Гібралтары і Вільні.

З пачатку вайны Currency.com ахвяравала больш за $ 1 млн на падтрымку гуманітарнага крызісу ва Украіне. $500 тыс. былі выдаткаваныя Міністэрству аховы здароўя і Чырвонаму Крыжу Украіны — сродкі пойдуць на медыцынскую дапамогу і прадметы першай неабходнасці бежанцам з гэтай краіны. $200 тыс. былі ахвяраваныя ASAP Rescue — украінскай валанцёрскай арганізацыі, якая дапамагае эвакуяваць грамадзян падчас стыхійных бедстваў і сацыяльных беспарадкаў. Яшчэ $300 тыс. адпраўленыя Міністэрству сацыяльнай палітыкі і дабрачыннай арганізацыі Global Giving — яны дапамагаюць атрымаць доступ да такіх асноўных патрэб, як ежа, жыллё і медыцынская дапамога.

Currency.com — адна з самых хуткарослых платформаў абмену крыптавалютамі ў Еўропе. У 2021 годзе кампанія паведаміла пра рост сваёй кліенцкай базы на 343%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве 18‑гадовы хлопец спрабаваў скончыць жыццё самагубствам у жывым эфіры1

І вось пытанне: гэта нармальна, калі беларускі палітык першыя інтэрв’ю дае не беларусам, а немцам і расіяніну?89

Калеснікава распавяла, чаму яна адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ8

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць