Жанчыне, якую затрымалі за сына-анархіста, прысудзілі тры гады «хіміі»
З залы суда адпусцілі 56-гадовую Гаянэ Ахціян — маці анархіста Рамана Халілава, які выехаў з Беларусі ў 2019 годзе.

З залы суда адпусцілі 56-гадовую Гаянэ Ахціян — маці анархіста Рамана Халілава, які з'ехаў з Беларусі ў 2019 годзе, паведамляе тэлеграм-канал Антона Матолькі.
У снежні 2021 года Гаянэ Ахціян арыштавалі на 10 сутак за непадпарадкаванне міліцыі, а затым абвясцілі падазраванай па справе аб грубым парушэнні парадку і перавялі ў ЦІП на Акрэсціна.
Тады ж у прапагандысцкіх тэлеграм-каналах з'явілася відэа ператрусу, дзе Ахціян стаіць на каленях у атачэнні міліцыі і нібыта прызнае сваю віну. Аднак, па словах Халілава, аналіз запісу паказвае, што прызнанне яго маці было змантаванае.

Цяпер жа стала вядома, што Ахціян прысудзілі да трох гадоў з накіраваннем у папраўчую ўстанову (г.зв. хіміі) і адпусцілі ў зале суда.
Чытайце таксама:
«Пішуць, што гэта помста». Завялі справу на беларускага анархіста, а пасадзілі яго маці
-
«Белавія» адмяніла рэйс у Тэль-Авіў. А ў Доху адправяць пусты самалёт, які забярэ беларускіх турыстаў
-
Руку мінчанкі зацягнула ў цестараскатвалку: вызваляць жанчыну давялося з дапамогай бензарэза
-
Замест штрафу за самагон — крымінальная справа: на Случчыне жанчына распіхала хабар па кішэнях участковым пакуль яе здымалі на камеру
Каментары