Свет

Літоўская служба бяспекі: Беларускія і расійскія спецслужбы актыўна вярбуюць літоўскіх грамадзян

Эскалацыя напружанасці праз вайну Расіі ва Украіне павялічыла рызыкі для тых літоўцаў, якія падарожнічаюць у Расію і Беларусь, папярэдзіў у аўторак Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літвы. Іх могуць спрабаваць вербаваць.

Фота: DELFI / Josvydas Elinskas

Па звестках ведамства, беларускія і расійскія спецслужбы робяць больш актыўныя дзеянні па вярбоўцы літоўскіх грамадзян, якія прыбываюць у Расію і Беларусь.

«Эфектыўныя контрвыведніцкія меры, якія прымяняюцца літоўскімі спецслужбамі, перашкаджалі разведвальным магчымасцям варожых дзяржаў у Літве, таму ў апошнія гады актывізаваліся службы варожых дзяржаў за межамі іх тэрыторый — устанаўленне кантактаў з грамадзянамі Літвы і спробы вярбоўкі падчас наведвання Расеі ці Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні Дэпартамента.

Выведка папярэджвае, што сярод асноўных аб'ектаў вярбоўкі-асобы, якія маюць магчымасць рэгулярна наведваць Расію ці Беларусь. ДДБ адзначае, што разведку варожых дзяржаў цікавяць не толькі тыя, хто мае доступ да сакрэтнай інфармацыі або займае высокія пасады.

«Расійскія спецслужбы маюць тэндэнцыю вербаваць усіх, каго яны могуць завербаваць, і пазней вырашаць, для якіх мэтаў яны могуць выкарыстоўваць агентаў: напрыклад, для збору візуальнай інфармацыі, распаўсюджвання прапаганды, сувязі і падтрымкі іншых аперацый», — гаворыцца ў паведамленні.

Для ўстадявання кантакту службы могуць прымаць такія меры, як мадэляванне інцыдэнту з праваахоўнымі, міграцыйнымі ці іншымі органамі, канфлікты са злачынцамі, пагрозы абмежавання доступу ў Расію ці Беларусь па бюракратычных прычынах.

У сувязі з гэтым ДДБ заклікае грамадзян Літвы, якія накіроўваюцца ў Расію і Беларусь, быць пільнымі і адказнымі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць