Свет

Навальны заклікаў ЗША і ЕС адкрыць «інфармацыйны фронт» супраць Крамля

Палітык Аляксей Навальны заклікаў краіны Захаду і міжнародныя IT-карпарацыі адкрыць інфармацыйны фронт супраць ваеннай прапаганды Крамля. Зварот апазіцыянера, які адбывае зняволенне ў Пакроўскай калоніі, апублікаваны ў яго ў Твітары.

Фота: Спутнік

«Для таго, каб забіваць украінцаў, Пуціну вельмі патрэбныя падтрымка вайны ўнутры Расіі. І першае, што трэба разумець: ніякай 75-адсоткавай падтрымкі вайны з Украінай у Расіі няма. Гэта хлусня Крамля, — сцвярджае Навальны. — У Расіі за паўтара месяца закрылі і заблакавалі ўсе незалежныя СМІ, у тым ліку даволі асцярожныя. Хіба гэта спатрэбілася б, калі б у вайны з Украінай сапраўды была такая падтрымка?»

Праз цэнзуру і прапаганду ў большасці расіян складваецца зусім скажонае ўяўленне пра вайну ва Украіне, але нават нягледзячы на блакаванне сацыяльных сетак больш за 85% дарослых грамадзян Расіі штодня карыстаюцца сэрвісамі Meta (Facebook, Instagram, WhatsApp) і Google (YouTube), піша палітык.

Навальны лічыць, што ў гэтых сацыяльных сетках павінна быць запушчаная маштабная антываенная кампанія, нацэленая на расійскіх карыстальнікаў.

Нам патрэбная рэклама. Шмат рэкламы. Велізарная нацыянальная антываенная кампанія пачнецца з кампаніі рэкламнай. 200 мільёнаў паказаў у дзень, каб дастаць кожнага расійскага інтэрнэт-карыстальніка двойчы. Сторыз, пасты і прэролы. Па ўсёй Расіі, у гарадах і вёсках. У кожным планшэце і кожным тэлефоне.

Палітык заклікаў прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана, прадстаўнікоў Еўрасаюза Урсулу фон дэр Ляен і Жазэпа Барэля закупіць рэкламныя пасты ў сацыяльных сетках, каб распавядаць расіянам праўду пра вайну ва Украіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць