Спорт

Гульцы «Шахцёра» пабіліся ў раздзявальні пасля нічыі, БАТЭ здабывае пяць перамог з пяці магчымых. Вынікі чарговага тура

Выязная дзяльба ачкоў з гродзенскім «Нёманам» справакавала канфлікт у раздзявальні чэмпіёна: незадавольныя дзеяннямі адзін аднаго, сышліся на кулаках легіянеры каманды. У той жа час галоўны канкурэнт гарнякоў працягнуў узорную серыю на старце турніру.

У Гродне адбылася самая рэйтынгавая і скандальная гульня тура. vk.com/fcshakhterby

Самая рэйтынгавая сустрэча гульнявога дня выдалася найбольш скандальнай. Чэмпіён краіны, салігорскі «Шахцёр», не здолеў у Гродне скарыць «Нёман». Да перапынку «гарнякі» ўвогуле выглядалі ніякавата, з-за чаго і хуткі мяч прапусцілі, і на чужую палову амаль не высоўваліся. Толькі пасля замен Сяргея Ташуева «Шахцёр» крыху ажыў ды аднавіў раўнавагу на 78‑й хвіліне нагамі Скавыша.

А ўжо ў кампенсаваны час здарыўся эпізод, які і запусціў ланцуг самых рэзанансных падзей уік-энду. Атака гасцей давяла Дарба ды Анціча да брамы «Нёмана» — і выглядала патэнцыйна галявой. Аднак афрыканец адмовіўся пасаваць на серба, з-за чаго момант сапсаваў. Балканец напачатку выказаў незадаволенасць партнёру на полі.

А пасля фінальных 1:1 працягнуў «выхаванне» ў раздзявальні. Дарба адказаў кулакамі.

У выніку спалахнуў канфлікт, які толькі сцвердзіў і без таго таксічную атмасферу ў клубе. Пра яе нават давялося гаварыць галоўнаму трэнеру чэмпіёнаў на прэс-канферэнцыі.

Тым не менш, за ўсімі праблемамі «Шахцёра» не варта забывацца на камплімент гарадзенцам. Упершыню ў гісторыі «Нёман» ні разу не саступіў у пяці стартавых турах вышэйшай лігі.

Упершыню ў гісторыі «Нёман» ні разу не саступіў у пяці стартавых турах Вышэйшай лігі. Фота: vk.com/fcshakhterby

А вось БАТЭ пайшоў яшчэ далей — і выйграў усе сустрэчы, што прапанаваў каляндар з пачатку сезону. Чарговай ахвярай барысаўцаў стаў «Гомель»: Вілюмсан ды Шуманскі адзначыліся трапнымі стрэламі, на які голам адказаў толькі Адэала.

Мяч афрыканца стаў знакавы, бо БАТЭ дагэтуль у першынстве-2022 не прапускаў. Адпаведна, кіпер барысаўцаў Андрэй Кудравец перарваў сваю «сухую» серыю.

Тым не менш 18‑гадовы футбаліст стаў самым маладым у гісторыі першынства брамнікам, хто 500 хвілін запар не дазваляў адзначыцца апанентам.

Адзначым і першую паразу ў чэмпіянаце «Энергетыка». Пасля бадзёрага старту мінчукі не здолелі спыніць «Іслач», бо прапусцілі двойчы — напачатку кожнага з таймаў. Як вынік, хатняя няўдача, нягледзячы на гол з пенальці Рылача, ды пяты матч запар, дзе калектыў Паўла Раднёнка не можа захаваць браму недатыкальнай.

А вось мінскае «Дынама» адужала «Дняпро» — і разам з БАТЭ ды «Нёманам» засталося непераможным. За кошт галоў Пуцілы ды Вільяма «бела-блакітныя» перасунуліся на другі радок табліцы.

Астатнія вынікі тура выглядаюць так:

  • Арсенал — Слуцк — 1:1
  • Белшына — Віцебск — 2:2
  • Славія — Тарпеда БелАЗ — 2:2
  • Мінск — Дынама Брэст — 2:0

Такім чынам, пасля пяці тураў Вышэйшую лігу ўзначальвае БАТЭ з 15 пунктамі. На рахунку мінскага «Дынама» 11 пунктаў, 10 — у «Энергетыка» ды футбольнага клуба «Мінск».

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча15

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча15

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць