Эканоміка

У Мінску бракуе 2300 дактароў і медсясцёр. Вось яшчэ якія вакансіі ёсць на рынку працы

Дэфіцыт медработнікаў у Мінску стаў крытычным. На пачатак мая ў сталіцы была патрэба ў 1142 медсёстрах, паведамляе камітэт па працы, занятасці і сацабароне Мінгарвыканкама. Гэта на 95 вакансій больш, чым месяцам раней. Попыт на рабочых за апошні месяц практычна не змяніўся, ён застаецца на тым жа ўзроўні, — піша Zerkalo.io.

На пачатак мая наймальнікі ў Мінску мелі патрэбу ў 22 436 працаўніках (месяц таму — у 22 799).

Са спецыялістаў больш за ўсё неабходныя медсёстры і дактары-спецыялісты — 1142 і 919 чалавек. Для фельчараў размешчаныя 133 вакансіі.

У наймальнікаў у Мінску таксама запатрабаваныя інжынеры (744 прапановы), выхавальнікі (243), менеджары (142), настаўнікі (133), інжынеры-праграмісты (120), бухгалтары (118), эканамісты (83).

«Са спецыялістаў найбольш запатрабаваныя: медыцынскія работнікі (медыцынская сястра, лекар, памочнік лекара, правізар, рэнтгеналабарант, фармацэўт, фельчар), інжынерныя работнікі, спецыялісты ў сферы адукацыі і культуры (артыст, бібліятэкар, выхавальнік, памочнік выхавальніка, выкладчык, настаўнік), адміністратары, бухгалтары, менеджары, перакладчыкі, эканамісты, электрамеханікі, кіраўнікі арганізацый ды іх структурных падраздзяленняў, спецыялісты ў розных сферах», — расказваюць у камітэце.

Для рабочых на пачатак красавіка было 13,3 тысячы вакансій, або 59,5% ад усіх прапаноў наймальнікаў. Сярод самых запатрабаваных працаўнікоў — кухары (616 вакансій), прадаўцы (469), кіроўцы аўтамабіляў (458).

«У попыце на рабочыя кадры пераважаюць прафесіі будаўнічага профілю (муляр, маляр, тынкоўшчык, абліцоўшчык-плітачнік, слесар-сантэхнік, сталяр, электрагазазваршчык), прамысловасці (слесар механазборачных работ, токар, фрэзероўшчык, электраманцёр), транспартнай сферы (кіроўца аўтамабіля, пагрузчыка, трактарыст), гандлю і грамадскага харчавання (кантралёр-касір, афіцыянт, член брыгады аб'екта хуткага абслугоўвання (рэстарана), кухар, прадавец)», — удакладняюць у службе занятасці Мінска.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я — «крыса», але я не адзін такі». «Вольныя Купалаўцы» пакажуць спектакль пра даносчыкаў і стукачоў1

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць