Пра гэта напісаў у сябе ў Фэйсбуку вядомы папулярызатар беларускай мовы Ігар Случак.
«Калі вы занудзіліся ад разборак музычных эмігрантаў і пагромаў беларускіх кнігавыдаўцоў, то вось вам добрая навіна ад Случака — Полацкі хлебазавод пераходзіць на беларускую мову. Уся новая ўпакоўка яго прадукцыі будзе па-беларуску. Першыя тры новыя найменні ўжо ў продажы», — напісаў Ігар Случак у сябе ў Фэйсбуку, змясціўшы афіцыйны адказ прадпрыемства.

Варта дадаць, што з моманту звароту з просьбай дадаць беларускую мову да адказу прайшло два гады.
Каментары