Грамадства

На Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка заведзеная крымінальная справа за тэрарыстычную дзейнасць

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка — як кіраўнікоў тэрарыстычнай арганізацыі. 

«Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта дадаткова заведзеная крымінальная справа па ч. 1 арт. 290-5 Крымінальнага кодэкса Беларусі ў дачыненні да С. Пуціла, Я. Рудзіка і іншых асоб за арганізацыю і кіраванне дзейнасцю тэрарыстычнай арганізацыі Nexta, — распавялі ў СК. — З 2020 года абвінавачаныя выкарыстоўвалі свае інфармацыйныя рэсурсы для дэстабілізацыі абстаноўкі на тэрыторыі Беларусі і радыкалізацыі так званых акцый пратэсту. Вышэйпаказаныя тэрарысты неаднаразова заклікалі да распальвання сацыяльнай варожасці і варожасці, блакавання дарог і каардынацыі вулічных беспарадкаў, учынення тэрактаў на чыгунцы і дыверсій на прадпрыемствах, якія маглі прывесці да тэхнагенных катастроф».

Санкцыя гэтага артыкула (ч. 1 арт. 290-5) прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў.

Раней рашэннем Вярхоўнага суда па заяве генеральнага пракурора Nexta са структурнымі падраздзяленнямі Nexta Live і Luxta былі прызнаныя тэрарыстычнай арганізацыяй.

Сцяпан Пуціла таксама праходзіць абвінавачаным і падазраваным яшчэ па 10 крымінальных артыкулах:

— 357 (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады — да 12 гадоў пазбаўлення волі);

— 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх — да 4 гадоў пазбаўлення волі);

— ч. 1 і 3 арт. 293 (масавыя беспарадкі — да 15 гадоў пазбаўлення волі);

— 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці — да 12 гадоў пазбаўлення волі);

— 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь — да 12 гадоў пазбаўлення волі);

— 188 (паклёп — да 3 гадоў пазбаўлення волі);

— 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — да 4 гадоў пазбаўлення волі);

— 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім — да 7 гадоў пазбаўлення волі);

— 361— 2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці — да 8 гадоў пазбаўлення волі);

— 356 (здрада дзяржаве — да 15 гадоў пазбаўлення волі).

Польшча адмовіла ў выдачы Пуцілы Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць