Улада2121

Найбольшы з'езд партыі БНФ

5 верасня ў палацы культуры МТЗ адбыўся XI з’езд адной з найстарэйшых беларускіх партый.

5 верасня ў палацы культуры МТЗ пройдзе XI з’езд адной з найстарэйшых беларускіх партый.

Галоўным пытаннем з'езду стане абранне кіраўніка партыі.

Лявон Баршчэўскі неаднаразова заяўляў, што больш не будзе балатавацца на кіроўныя пасады. У той жа час Баршчэўскі разглядаецца як верагодны фронтаўскі кандыдат на наступныя прэзідэнцкія выбары.

Гэты з’езд Партыі БНФ прэтэндаваў стаць адным з найбольшых у гісторыі. На мерапрыемства трапляюць партыйцы па квоце адзін ад двух, якія прысутнічаюць на рэгіянальных сходах. Агульная колькасць дэлегатаў складзе блізу 370 чалавек.

Пра свае амбіцыі балатавацца на пасаду старшыні заявілі два намеснікі Баршчэўскага — Аляксей Янукевіч і Віктар Івашкевіч.
Не выключанае вылучэнне і намесніка трэцяга — Вінцука Вячоркі, але ён пра гэта пакуль не заяўляў.

«Мы павінны выйсці з ценяў розных кааліцый. Не працаваць паводле тых сцэнараў, якія пішуцца не намі. БНФ доўгі час выкарыстоўваюць у якасці «цягавай сілы» ў непатрэбных праектах», — кажа А.Янукевіч.

На ягоную думку, працяг старой лініі азначае фактычную смерць БНФ. Палітык бачыць будучыню БНФ у нацыянальна‑дэмакратычнай кааліцыі, разам з Хрысціянскай дэмакратыяй, Мілінкевічавым Рухам «За свабоду», КХП‑БНФ, «Маладым фронтам», «Правым альянсам».

«Я высока ацэньваю свае шанцы на перамогу. Калі прысутнічаў на партыйных сходах, зразумеў, што нашы актывісты хочуць зменаў», — гаворыць А.Янукевіч.

Кандыдатуру Віктара Івашкевіча падтрымлівае сённяшні кіраўнік БНФ Лявон Баршчэўскі. Івашкевіч кажа пра тое, што на сёння важнейшым з’яўляецца вылучэнне фронтаўскага кандыдата на прэзідэнцкія выбары, а старшыня Партыі фактычна можа стаць кіраўніком выбарчага штабу.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць