Гісторыя

Жыхар Вілейкі выкапаў на падворку надмагільны помнік ХІХ стагоддзя з белага граніту

Іван Доўжык некалькі гадоў таму пачаў будаваць дом, а калі раўнялі ўчастак, наткнуўся на велізарны валун, які тырчаў з зямлі. Аказалася, што гэта — надмагільны камень з белага граніту. Гаспадар расказаў сайту Kraj.by, што спрабаваў «прыстроіць» знаходку, звяртаўся да сьвятара і гісторыкаў, але гаворыць, што «іх не зацікавіла». Так і ляжыць камень у яго на ўчастку.

«Паглядзіце, якая якасць, больш за 100 гадоў праляжаў у зямлі і не рассыпаўся. Цяжкі, кілаграмаў з 300 важыць, з зямлі каўшом цягнулі, а потым з зяцем удвох ламамі ледзь перавярнулі», — кажа Іван.

Камень сапраўды масіўны. Адна таўшчыня — не менш за 30 см. Зверху адшліфаваны, на «падгалоўі» — прарэзы. Іван мяркуе, што калісьці на ім стаяў крыж.

Калі паглядзець на дату смерці, памерламу Аляксандру Макавельскаму было ад роду 15 гадоў, з жыцця сышоў у 1886 годзе, гэта значыць 136 гадоў таму. Цікава тое, што злева ад надпісу выбіты каталіцкі крыж, але само імя — дарэформеннае напісанне з цвёрдым знакам (ер) на канцы слоў.

Калі меркаваць па матэрыяле — нябожчык быў з заможнай сям'і, бо простыя людзі граніт са шліфоўкай сабе не дазволілі б — занадта вялікая раскоша. Пра гэта расказала навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Коласава. Часцей за ўсё тады надмагіллямі служылі вялікія валуны або на магілах ставілі звычайныя драўляныя крыжы.

Застаецца загадкай, як камень апынуўся ў падворку Івана Доўжыка, бо мясцовасць тут багністая, ды і могілак паблізу няма і ніколі не было. Магчыма, камень некалі чамусьці не паставілі на магіле. Хоць Іван не выключае, што ў савецкія часы яго проста маглі вывезці з могілак, каб перарабіць для сваіх патрэб. Усё-такі граніт.

Іван працягвае беражліва захоўваць знаходку і хоча звярнуцца да святароў па параду, каб перавезці надмагілле на могілках. Благачынны цэркваў Вілейскай акругі, протаіерэй Вячаслаў Вабішчэвіч параіў гэта зрабіць, а пасля гатовы правесці ў тым месцы паніхіду. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць