Улада

Сёння — Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў

Гэтая дата адзначаецца ў свеце з 1958 года, калі ў Бухарэсце адбыўся 4‑ы кангрэс Міжнароднай арганізацыі журналістаў.

Гэтая дата адзначаецца ў свеце з 1958 года, калі ў Бухарэсце адбыўся 4‑ы кангрэс Міжнароднай арганізацыі журналістаў.

З таго часу мінула ўжо больш за паўстагоддзя. Але сэнс слова «салідарнасць» з таго часу не змяніўся. Як не знікла і патрэба ў журналісцкай салідарнасці.

Салідарнасць — гэта дзейная неабыякавасць, гатоўнасць падтрымаць і прыйсці на дапамогу. Часта — адзіны спосаб адстаяць свае інтарэсы.

Мы адчуваем сябе часткай міжнароднай журналісцкай супольнасці, бо бачым яе ўвагу і цікавасць да сваіх праблем. У канцы верасня ў Мінск збіраецца прыехаць місія прадстаўнікоў міжнародных журналісцкіх і праваабарончых арганізацый. Візіт адбудзецца пад эгідай Міжнароднай Федэрацыі Журналістаў, асацыяваным сябрам якой з’яўляецца наша арганізацыя. БАЖ вітае прыезд місіі і спадзяецца на плён ад візіту.

Але не менш важна, каб мы, беларускія журналісты, адчувалі сябе прафесійнай супольнасцю і ўнутры краіны. Ніякая замежная місія не вырашыць усіх праблем, з якімі нам даводзіцца сутыкацца ў штодзённай працы. Не навучыць спачуваць адно аднаму ў бядзе і радавацца поспехам.

Будзем неабыякавымі. Будзем салідарнымі!

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў17

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Растварыць і змыць у каналізацыю: у свеце набірае папулярнасць тэхналогія «воднай крэмацыі» памерлых15

Сырскі: За люты УСУ вызвалілі больш тэрыторыі, чым расіяне захапілі7

Удары Ізраіля і ЗША па Іране прывялі да закрыцця важных нафтагазавых аб’ектаў на Блізкім Усходзе2

У Мінску расказалі, якой будзе былая Валадарка пасля рэканструкцыі ФОТЫ2

Расійскім прапагандыстам з Russia Today разбамбілі офіс у Тэгеране4

У Бабруйску ледзь не абрынуўся мост цераз чыгунку2

У выніку атрыманых раненняў памерла жонка аяталы Алі Хаменеі8

Грошы на рэпатрыяцыю ў Беларусь цела аператара Дзяніса Сакалоўскага сабралі1

Памерла Алена Яськова1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў17

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць