Грамадства

«А ці ёсць яшчэ Беларусь?» Пост вядомага журналіста і прадпрымальніка выклікаў гарачае абмеркаванне

Заснавальнік партала «Пра бізнэс» Віталь Валянюк падзяліўся ў Фэйсбуку разважаннямі пра сітуацыю ў краіне і адчуванне сябе ў ёй. Многіх яго словы зачапілі.

Віталь Валянюк. Фота: Фэйсбук

«Ужо больш за тры месяцы я не ў Беларусі, — піша ў Фэйсбуку медыяменеджар. — Вядома, сумую па родных і блізкіх. Па тых, каго не магу праверыць асабіста. Але дзіўнае пачуццё: па краіне не. Зусім. І вяртацца не хочацца.

Таму што я не ведаю, чым бы я займаўся сёння ў РБ. У мяне знікла магчымасць паўнавартасна займацца тым, што я ствараў з калегамі апошнія гады. І акрамя пэўных аб'ектыўных абмежаванняў, я таксама суб'ектыўна не веру ў тое, што місія «развіцця прадпрымальніцтва» можа быць рэалізавана цяпер у маёй роднай краіне.

Можна неяк спрабаваць займацца выжываннем, кожны дзень пераадольваючы цяжкасці не табой створаныя. Але ў развіццё я не веру. Акно магчымасцяў, якое было ў Беларусі ў 2014-2019, наглуха зачынілася. Забетаніравана. Калі будзе наступнае і ці будзе, шчыра, не ведаю. А псіхатып прадпрымальніка, дый любога нармальнага чалавека такі, што ён фізічна не можа доўга без развіцця. Без вокнаў магчымасцяў.

Нядаўна ў адной добрай душэўнай кампаніі, разважалі: а ці ёсць яшчэ Беларусь? Не ведаю.

Але ведаю, што, як мінімум, можна паглядзець на вопыт габрэяў, якія жылі без сваё краіны стагоддзямі. І дзякуючы сваёй энергіі, ведаў, прадпрымальнасці прарасталі ў любым грамадстве. Трэба вучыцца ў лепшых. І як габрэі, падтрымліваць нэтворк, сувязі адно з адным. Асабліва цяпер.

Belarus is not just a country. It's a state of mind.

Будзем жыць. Будзем прадпрымаць. Будзем падтрымліваць сувязі».

Людзям, якія застаюцца ў краіне, гэтыя словы балюча адгукнуліся. 

«Тым, хто прачытаў гэты пост і жыве ў краіне, якой па вашым меркаванні няма, можна сесці і памерці», — пракаментавала адна з жанчын.

«Усе не могуць з'ехаць. Не хочуць. Застаюцца. І ты трымаешся за гэту магчымасць застацца, колькі можаш. Мы ёсць. Мы жывём. У Беларусі ўсё яшчэ лепшыя захады сонца і світанкі, самыя душэўныя людзі, найлепшыя дранікі. Не трэба нас вось так выкідаць са свайго жыцця», — быў іншы водгук.

Віталь патлумачыў, што ў посце апісаў толькі свае перажыванні і тое, што для яго Беларусь цяпер — не геаграфічная кропка, а стан свядомасці.

І многія пагадзіліся з гэтым.

«Акно магчымасцяў цяпер рэалізуецца па стварэнні моцнай дыяспары, і гэта для Беларусі таксама важны этап», — падзяліўся думкамі адзін з бізнэсоўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Усе навіны →
Усе навіны

ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па ўніверсітэце, які рыхтуе афіцэраў для Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з выхадам на дах з санвузла. Другой такой у горадзе няма2

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads14

Беларуска прасіла блізкіх патроху перавозіць у Польшчу яе зберажэнні. А потым купіла кватэру — і банк заблакаваў 250 тысяч еўра23

«У мяне заўсёды была мара кіраваць аўтобусам». Акцёр Ігар Сігоў — пра сваю новую працу5

Расіяне ўначы ўдарылі па Харкаве — сямёра загінулых, каля дзесяці параненых

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць