Спорт

Тэнісістка Серэна Уільямс пакрыўдзілася на арганізатараў Уімблдона, бо ёй не далі пяць машын

Зорная тэнісістка Серэна Уільямс прапусціла святкаванне стагоддзя цэнтральнага корта Уімблдона, бо пакрыўдзілася на арганізатараў турніру. Спартсменка была незадаволеная тым, што яны не прадаставілі ёй пяць аўтамабіляў на час мерапрыемства.

Фота:АР

У гэтым годзе цэнтральны корт Уімблдона адсвяткаваў сваё стагоддзе. На цырымонію прыехалі тэнісныя зоркі, у тым ліку Роджэр Федэрэр, Білі Джын Кінг і Рафаэль Надаль, піша The Telegraph.

Чакалі там і 23-кратную пераможцу турніраў Вялікага Шлема Серэну Уільямс, якая ў гэтым годзе выбыла з Уімблдона ўжо ў першым раўндзе, калі прайграла францужанцы Хармані Тэн 5:7, 6:1, 6:7 (7:10). Але Уільямс не з’явілася на свяце.

Англійскія журналісты сцвярджаюць, што тэнісістка прапусціла мерапрыемства, бо ёй не прадаставілі на час турніру пяць аўтамабіляў. Яна жадала атрымаць машыну не толькі для сябе, але і для мужа, маці, сястры і трэнера. Між тым, астатнія тэнісісты ў асноўным карыстаюцца на турніры толькі адной машынай ці ў рэдкіх выпадках дзвюма.

Уільямс таксама жадала выкарыстоўваць машыну на працягу ўсяго турніру, які доўжыцца два тыдні. Такая практыка насамрэч існуе на іншых турнірах Вялікага Шлема, напрыклад, на Ралан-Гаросе. Але арганізатары адказалі Уільямс, што гэта немагчыма, бо іншым тэнісістам, якія гуляюць у Лондане, таксама трэба аўтамабілі.

Медыя сцвярджаюць, што Уільямс была незадаволеная гэтай сітуацыяй і таму адмовілася ад удзелу ў святочнай цырымоніі. Арганізатары свята паведамілі журналістам, што тэнісістка вярнулася дахаты, у ЗША.

Як 21-гадовая полька з маленькага гарадка ўзляцела на вяршыню сусветнага тэніса — гісторыя новай першай ракеткі

Фільм тыдня. «Кароль Рычард» — гісторыя сталення сясцёр Уильямс і выдатная ігра ад Уіла Сміта

Каментары

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?22

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?22

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць